В Шумилинском районе в этом году около ста молодых людей станут призывниками

Актуалии Молодёжь Общество

Уручаны прыпісныя пасведчанні

Памыляюцца тыя, хто думае, што падрыхтоўка для праходжання  тэрміновай вайсковай службы пачынаецца для юнакоў у 18 год. Большасць хлопцаў упершыню знаёміцца з ваенкаматам у 16 год, калі праходзіць прыпіска да прызыўнога ўчастка. Менавіта з гэтага часу яны становяцца прызыўнікамі.

“З кожным асобным прызыўніком вядзецца вялікая комплексная работа, – адзначае начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна аб’яднанага раённага ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў падпалкоўнік А. М. Собін. – Найперш, кожны пройдзе паглыблены медыцынскі агляд. Калі  выявяцца хваробы, то маладыя людзі будуць накіраваны на лячэнне. З прызыўнікамі сустракаюцца прадстаўнікі вайсковых часцей, выкладчыкі і курсанты ваенных ВНУ. Такім чынам ідзе не толькі фарміраванне станоўчага іміджу арміі, а і вядзецца прафарыентацыйная работа”.
У раёне каля ста маладых людзей сёлета стануць прызыўнікамі. Нядаўна ваенны камісар аб’яднанага раённага ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў падпалкоўнік А. М. Савіч уручыў пасведчанне прызыўніка обальскім хлопцам (на здымку). Андрэй Міхайлавіч разам з віншавальнымі словамі выказаў цвёрдую ўпэўненасць у тым, што яны ў хуткім часе будуць годна служыць Радзіме.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №8 ад 27.01.2017 г.



1 комментарий по теме “В Шумилинском районе в этом году около ста молодых людей станут призывниками

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *