Бойтесь сосульку. Она может упасть на голову!

Безопасность Общество

Асцярожна, ледзяшы!

Калі вы заўважылі ледзяшы і снежныя шапкі, якія звісаюць з даху вашага дома, то неабходна звярнуцца ў абслугоўваючую арганізацыю. Работнікі камунальных службаў павінны адрэагаваць на ваша паведамленне.
Таксама трэба памятаць, што часцей за ўсё ледзяшы ўтвараюцца над вадасцёкамі, таму гэтыя месцы асабліва небяспечныя, іх лепш абыходзіць. Акрамя таго, звяртайце ўвагу на абледзяненне тратуара: звычайна больш тоўсты стой наледзі ўтвараецца пад ледзяшамі.
Варта захоўваць асцярожнасць і па магчымасці не падыходзіць блізка да сцен будынкаў. Калі, ідучы па тратуару, вы пачулі ўверсе падазроны шум – нельга спыняцца, узнімаць галаву і разглядаць, што там здарылася. Магчыма, гэта сыход снегу ці ледзяной глыбы. Бегчы ад будынка таксама нельга. Неабходна як мага хутчэй прыціснуцца да сцяны, а казырок даху паслужыць укрыццём.
Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях рэкамендуе:
– не хадзіце блізка ля будынкаў, асабліва тых, што маюць скатныя дахі, выбірайце бяспечны маршрут;
– заходзячы ў пад’езд, звярніце ўвагу, ці не навісаюць снежныя масы з казыркоў і навесаў, папярэдзьце дзяцей пра такую небяспеку;
– калі вы заўважылі ледзяшы пагрозлівых памераў ці снежныя шапкі, якія вісяць на даху вашага дома, звярніцеся ў абслугоўваючую арганізацыю;
– не паркуйце аўтамабілі ля сцен будынкаў бліжэй за 5 метраў.
Іван МАСКАЛЬКОЎ, намеснік начальніка РАНС.
Надрукавана ў №10 ад 03.02.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *