У Шумілінскім і Ушацкім лясгасах – цэлы “букет” парушэнняў

Вестник Комитета госконтроля

У Шумілінскім і Ушацкім лясгасах – цэлы “букет” парушэнняў

6 лютага адбылася калегія Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці, на якой былі разгледжаны вынікі планавых праверак ДЛГУ “Ушацкі лясгас” і “Шумілінскі лясгас”.
Адзначана, што гэтыя суб’екты дапусцілі грубыя парушэнні бюджэтнага, ляснога і прыродаахоўнага заканадаўства. У прыватнасці, мелі месца факты незаконнага атрымання і нямэтавага выкарыстання бюджэтных сродкаў, водпуску лесасечнага фонду без унясення плацяжоў, незаконнай высечкі лесу, правядзення “прыіскавых высечак”, гібелі і нездавальняючага стану лясных культур, псавання лесапрадукцыі, неэфектыўнага выкарыстання дзяржаўнай маёмасці, неабгрунтаванага спісання гаруча-змазачных матэрыялаў, парушэнні тэрмінаў выплаты зарплаты.
Лясгасы ў мэтах утойвання фінансавай неплацежаздольнасці і непрыняцця мер па яе недапушчэнні не толькі не аплачвалі ў бюджэт кошт адпушчанай драўніны на корані, але і самавольна карысталіся бюджэтнымі сродкамі, накіроўваючы іх на камерцыйныя патрэбы (закупка ГЗМ, лізінгавыя плацяжы і інш.), а не на лесавырошчванне. Так, “Шумілінскі лясгас” у 2014 годзе -чэрвені 2016 года дапусціў нямэтавае выкарыстанне бюджэтных сродкаў на суму 88,7 тыс. руб.
У Обальскім лясніцтве на плошчы 35,6 га (справа 2014 года) неабходна было  правесці праходную высечку, высекчы 1,6 тыс. кв. м драўніны. Указаная высечка была праведзена на ўмовах падраду. Работы па нарыхтоўцы драўніны прыняты ляснічым Обальскага лясніцтва ў падрадчыка, які ў ліпені-жніўні 2014 года нарыхтаваў 1,8 тыс. кв. м.
Гэтую лесасеку засведчылі службовыя асобы Обальскага лясніцтва да правядзення высечкі, а ў акце ўказалі, што  фактычна высечка праведзена на плошчы 35,6 га, нарыхтавана 1,6 тыс. кв. м драўніны, парушэнняў не выяўлена.
Што аказалася на самой справе? Праверкай выяўлена, што на 27 гектарах высечка наогул не праводзілася, 1,8 тыс. кв м драўніны было нарыхтавана на 8,6 га, дзе практычна цалкам, бязлітасна, былі высечаны лепшыя дрэвы, пакінуты танкамерныя і пашкоджаныя.
Па стану на 15.11.2016 г. “Шумілінскім лясгасам” не праве-дзена аплата за драўніну, адпушчаную на корані, у суме 7,1 тыс. руб., таксама лясгасам не зроблена аплата за 6,5 тыс. кв. м драўніны (а гэта 57,4 тыс. руб.), нарыхтаванай звыш аб’ёмаў, указаных у лесарубных білетах.
Што тычыцца неэфектыўнага выкарыстання шматаперацыйнай лесанарыхтоўчай тэхнікі, то, у прыватнасці, у “Шумілінскім лясгасе” за перыяд з 1 студзеня 2014 года па 31 жніўня 2016 года харвестар Амкадор-2551-1 адпрацаваў толькі 235 змен, ці 24,1% ад магчымага.
Камітэт дзяржкантролю абодвум лясгасам вынес прадпісанні аб вяртанні ў бюджэт незаконна атрыманых і выкарыстаных не па мэтавым прызначэнні грашовых сродкаў у суме 261,1 тыс. руб. Матэрыялы праверак накіраваны ў праваахоўныя органы для дачы прававой ацэнкі дзеянням службовых асоб лясгасаў.
Разгледзеўшы матэрыялы праверак, калегія прыняла да ўвагі тое, што ўжо прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці юрыдычныя асобы і 34 работнікі лясгасаў, на іх накладзена адміністрацыйных штрафаў на суму 13,3 тыс. руб., да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 36 спецыялістаў лясгасаў, галоўны бухгалтар “Ушацкага лясгаса” вызвалена ад займаемай пасады. Калегіяй КДК Віцебскай вобласці прыняты абавязковыя да выканання рашэнні па выпраўленні сітуацыі, у тым ліку накіраваны патрабаванні ў Міністэрства лясной гаспадаркі і Віцебскае ДВЛГА аб вызваленні ад займаемай пасады і прыцягненні да іншай найстражэйшай адказнасці шэрага кіруючых работнікаў лясгасаў і Віцебскага ДВЛГА.
У 1 квартале будуць выбарачна праведзены кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №13 ад 14.02.2017 г.



1 комментарий по теме “У Шумілінскім і Ушацкім лясгасах – цэлы “букет” парушэнняў

  1. Рука руку моет. Бардак как был так и остался. Никого не уволили, люди как воровали так и воруют. Никаких изменений! Делянки рубят абы как: документы по ходу разработки делаются! Нарушаются все нормативы, нету лесорубочных билетов, ни тех карт, все без печатей. Лесники вместе с «отцами» мастерами как бухали так и бухают! Беспредел!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *