Греко-римская борьба: наши вновь на пъедестале

Молодёжь Новости Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба
Чатыры медалі прывезлі барцы нашага раёна з юніёрскага першынства вобласці, якое прайшло ў Віцебску.
Абальчане Уладзіслаў Грачухін (вагавая катэгорыя 96 кг) і Дзмітрый Кучмароў (вагавая катэгорыя 71 кг) сталі чэмпіёнамі вобласці. Яўген Грачухін стаў другім у вагавой катэгорыі 86 кг. Трэніруе барцоў Пётр Ганушчанка.
Вадзім Лягчонак (трэнер Юрый Сцяпанаў) стаў бронзавым прызёрам у вагавой катэгорыі 68 кг.

Тайскі бокс
Упершыню каманда раённага цэнтра дзяцей і моладзі (аб’яднанне па інтарэсах “Кікбоксінг”, трэнер Андрэй Несцярэнка) брала ўдзел у абласным першынстве па тайскаму боксу. Другія месцы на спаборніцтвах заваявалі Лізавета Шаракова і Арцём Сяргееў, трэція – Аляксандр Савін і Лізавета Куракова.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №14 ад 17.02.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *