Минчане подарили мячи шумилинским юным волейболистам

Актуалии Спорт, туризм

Для будучых чэмпіёнаў

Спецыялісты мінскага ТАА “Бувіс” працавалі ў Шуміліне падчас  работ па камплектацыі трэнажорнай залы фізкультурна-аздараўленчага цэнтра. Яны  трапілі на адну з трэніровак валейбалістаў, якая прахо-дзіла ў ДзЮСШ. Як самі прызналіся, былі ўражаны жаданнем, з якім дзеці трэніруюцца, і поспехамі, якіх дасягнула каманда з невялікага райцэнтра ў рэспубліцы.

Тады спецыялісты “Бувіса” (адно з падраздзяленняў кампаніі з’яўляецца афіцыйным прадстаўніком “Аdidas” у Беларусі) паабяцалі, што наступным разам прыедуць сюды з падарункамі.
І сваё слова “Бувіс” стрымаў. Нядаўна кіраўнікі кампаніі завіталі ў Шуміліна, каб падарыць спартыўнай школе пяць прафесійных валейбольных мячоў. “Гэта вам для будучых перамог”,  – адзначылі яны падчас перадачы падарункаў.  Была выказана ўпэўненасць, што супрацоўніцтва Шумілінскай ДзЮСШ і ААТ “Бувіс” будзе працягвацца.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №14 ад 17.02.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *