Зачем мужик идёт на весенний лёд, есть ему нечего?

Безопасность Общество

Вясновы лёд: ці варта рызыкаваць

Трэба ведаць, што вясновы лёд рэзка адрозніваецца ад восеньскага і зімовага. Калі восеньскі лёд пад цяжарам чалавека пачынае трашчаць, папярэджваючы пра небяспеку, то вясновы лёд не трашчыць, а правальваецца, ператвараючыся ў ледзяную кашыцу.
Пераходзіць вадаёмы вясной строга забараняецца. Асабліва не дазволены гульні на лёдзе ў перыяд ускрыцця рэк. Скакаць з крыгі на крыгу, аддаляцца ад берага вельмі небяспечна. Падчас паводкі і крыгаходу небяспечна знаходзіцца на абрывістым беразе, бо хуткая плынь вады падмывае і бурыць яго. У гэты час варта максімальна ўзмацніць назіранне за дзецьмі, тлумачыць ім небяспечнасць сітуацыі.
Спосабы ратавання тапельцы на вясновым лёдзе маюць свае асаблівасці:
– рыхласць лёду ўскладняе дзеянні самога тапельцы і патрабуе вялікай вынослівасці;
– рух лёду абцяжарвае выратаванне;
– ратуючы тапельцу, трэба ўмела кіраваць лодкай, катарам, каб абыйсці крыгі, рассунуць іх і падысці да тапельцы, не пагоршыўшы яго становішча.
У перыяд паводкі рэзка павялічваецца плынь вады, утвараючы вялікую колькасць віроў, якія небяспечныя і для тапельцаў, і для выратавальнікаў.
У выпадку правалу лёду пад нагамі трэба дзейнічаць хутка і рашуча: шырока расставіўшы рукі, без рэзкіх рухаў утрымацца на паверхні, перапаўзці на паверхню моцнага лёду, а потым, лежачы на спіне ці грудзях, прасоўвацца ў той бок, адкуль прыйшоў, адначасова заклікаючы людзей на дапамогу.
Лыжнік у выпадку правалу лёду пад нагамі павінен неадкладна пакласці ўпоперак расколіны палкі, легчы на лёд, без мітусні вызваліцца ад лыж і паспрабаваць, абапіраючыся на палкі, выбрацца на моцны лёд.
Можна доўга расказваць, павучаць і папярэджваць. Але вельмі хацелася б, каб людзі слухалі і чулі, а не  слухалі і рабілі “як звычайна”. На чашы шаляў некалькі рыбінак  і… уласнае жыццё. Ці варта так рызыкаваць, шаноўныя рыбакі?
Іван МАСКАЛЬКОЎ, намеснік начальніка РАНС.
Надрукавана ў №15 ад 21.02.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *