Отличной получилась встреча учеников Шумилинской СШ №2 и Никитихинской СШ

Молодёжь Образование

Сяброўскія ўзаеміны

Школьныя гады пралятаюць, але ўспаміны пра іх застаюцца назаўсёды. І ўспамінаюцца, як правіла, зусім не ўрокі і адзнакі, а падзеі, якімі напоўнена жыццё ў школе. Несумненна, адным з такіх успамінаў застанецца сустрэча вучняў Шумілінскай СШ №2 і Мікіціхінскай СШ.

Пярвічная арганізацыя ГА БРСМ запрасіла старшакласнікаў на конкурсна-забаўляльную праграму “Сардэчна запрашаем, сябры!”.
Каманды паўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах, атрымалі шмат станоўчых эмоцый і прыемных уражанняў. Райкам ГА БРСМ падрыхтаваў усім удзельнікам прызы. Пасля конкурснай праграмы ўсіх чакала чаяванне, экскурсія па школе і памятных месцах. На развітанне мы паабяцалі адзін аднаму яшчэ раз сустрэцца.
Аксана ЛАБАЧОВА, член аб’яднання па інтарэсах “Юны журналіст”
Шумілінскай СШ №2.
Надрукавана ў №16 ад 24.02.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *