Криминал. Происшествия

Происшествия

Крымінал. Здарэнні

Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

На чужое дабро
Па матэрыялах праверкі групы па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю ўзбуджана крымінальная справа на прадаўца аднаго з магазінаў райспажыўтаварыства. Як высветлілася, яшчэ ў 2015 годзе жанчына прысвоіла таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на 33 мільёны недэнамінаваных рублёў.
Бацька
Супраць жыхара Обалі ўзбуджана крымінальная справа за тое, што ён не выплачваў сродкі на ўтрыманне дзяцей, якіх выхоўвае дзяржава. Мужчыну пагражаюць папраўчыя работы ад аднаго да двух гадоў або арышт, або абмежаванне волі ад аднаго да трох гадоў, або пазбаўленне волі да 2 гадоў.

Са зводак ДАІ
Заднім ходам

Жыхар Віцебскага раёна пры разварочванні на вуліцы Сіпко ў райцэнтры, пры руху заднім ходам, быў няўважлівым і наехаў на “Шкоду-Актавія” (аўтамабіль належыць жыхару раёна). Абедзве машыны пашкоджаны, вадзіцелі не пацярпелі. Віноўніку ДТЗ пагражае штраф да 5 БВ.
Рэйд
Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі правялі рэйд па выяўленні парушэнняў правілаў дарожнага руху сярод вадзіцеляў буйнагабарытных машын. Правяралі, ці маюць вадзіцелі названых аўто ліцэнзію на праезд па дарогах агульнага карыстання, ці пазначаюць выступаючы за габарыты кузава груз маячкамі аранжавага колеру. Выяўлены два парушэнні. На аўтадарозе Віцебск-Сіроціна прыпынілі жыхара Віцебскага раёна, які кіраваў лесавозам з прычэпам на дарозе агульнага карыстання без спецыяльнага дазволу. Вадзіцель прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці (пагражае штраф ад 20 да 50 БВ). Такі ж штраф пагражае службовай асобе, якая без спецыяльнага дазволу адправіла ў рэйс вадзіцеля.  Падобны адміністрацыйны пратакол складзены на жыхара Віцебска, які таксама на лесавозе без спецыяльнага дазволу ехаў па дарозе агульнага карыстання.
Дзень бяспекі
Прайшоў адзіны дзень бяспекі дарожнага руху “Скажы раўнадушшу не” па прафілактыцы здарэнняў, удзельнікі якіх пакінулі месца ДТЗ. Супрацоўнікі ДАІ правялі прафілактычныя гутаркі, патлумачылі вадзіцелям, якая адказнасць пагражае за тое, калі збяжыш з месца ДТЗ. Дарэчы, за мінулы год у раёне было зарэгістравана 14 такіх вадзіцеляў. Дзевяць з іх былі пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі да двух гадоў і атрымалі штраф ад 5 да 25 БВ. Два вадзіцелі ў час ДТЗ былі ў стане алкагольнага ап’янення – яны пазбаўлены  правоў на 5 гадоў.

Са Следчага камітэта
Эксгібіцыяніст

Як расказаў намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Вадзім Сапега, на мінулым тыдні райаддзел перадаў пракурору раёна для накіравання ў суд крымінальную справу ў адносінах да 63-гадовага жыхара Верхнядзвінска, які мае дачу ў Язвіне. Мужчына на працягу апошніх двух гадоў дэманстраваў свае палавыя органы ў грамадскіх месцах Язвіна і Верхнядзвінска.
Крадзеж
Райаддзел перадаў пракурору раёна для накіравання ў суд крымінальную справу ў адносінах да жыхара Бешанковічаў. Мужчына ўкраў з дома ў вёсцы Харакова Каўлякоўскага сельсавета спіртное і пасцельную бялізну.
Падрыхтавалі Ларыса ЗАЙЦАВА і Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №17 ад 28.02.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *