Шумилинские спортивные новости

Молодёжь Новости Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба
Обальскія барцы, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка, заваявалі пяць прызавых месцаў на абласным першынстве вобласці па грэка-рымскай барацьбе.
Чэмпіёнамі вобласці сталі Мікіта Барсукоў (вагавая катэгорыя 58 кг), Дзмітрый Кучмароў (вагавая катэгорыя 69 кг) і Ягор Ганушчанка (вагавая катэгорыя 85 кг). Другое месца ў Яўгена Грачухіна (вагавая катэгорыя 76 кг), трэцяе – у Антона Нігматдзянава (вагавая катэгорыя 46 кг).
Два прызавыя месцы ў шумілінскіх барцоў (трэнер Юрый Сцяпанаў). Вадзім Лягчонак і Ігнат Гудкоў сталі другімі ў вагавых катэгорыях 58 і 63 кг.
*  *  *
Шумілінскія барцы добра выступілі на адкрытым першынстве Маладзечанскага раёна па грэка-рымскай барацьбе. Кірыл Крыўко перамог у вагавой катэгорыі 80 кг, Раман Хадуноў стаў другім у вагавой катэгорыі 30 кг. Трэніруе хлопцаў Юрый Сцяпанаў.

Вавінам в’ет во дао
Паспяхова выступілі спартсмены, якія займаюцца ў аб’яднанні па інтарэсах “Асновы ўсходніх адзінаборстваў: вавінам в’ет во дао” (трэнер Святлана Бараноўская) раённага цэнтра дзяцей і моладзі, на рэспубліканскім першынстве па вавінам в’ет во дао.
Першыя месцы выйгралі Захар Сімановіч, Вольга Кляшчонак, Максім Васільеў, Станіслаў Шпулёў. Яшчэ на рахунку шумілінскай каманды два другія месцы і пяць трэціх.
У камандным заліку шумілінская каманда заняла другое месца.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №20 ад 10.03.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *