Новый магазин открылся в райцентре

Новости Экономика

“ЮЛІНА” запрашае
Нядаўна райцэнтр пабагацеў на новы магазін. Крама “Юліна” адкрылася па вуліцы Кароткіна, 18, непадалёк ад канцэртнай пляцоўкі ў гарадскім парку.
“Найперш разлічвалі на пакупнікоў суседніх шматпавярховак. Упэўнена, што магазін проста неабходны ў гэтым месцы, — расказвае дырэктар ПГУП “Юліна-гандаль” Юлія Цішкевіч. – Жылы мікрараён. А яшчэ вельмі зручна адпачываючым у парку”.
Прасторная сучасная зала, ветлівыя прадаўцы, багаты асартымент тавараў – гэта адразу стала візітнай карткай “Юліны”. Гэта даспадобы і пакупнікам, якія ўжо ацанілі і палюбілі новы магазін.
Сярод тавараў – каўбасныя вырабы Віцебскага і Бярозаўскага мясакамбінатаў, хлебабулачныя вырабы, садавіна, гародніна, салодкія прысмакі для дзяцей… Уладальнікі магазіна не баяцца канкурэнцыі. Яны робяць стаўку на сваю цэнавую палітыку: на большасць тавараў гандлёвая надбаўка складае ўсяго 10%.
“Найперш завозім прадукцыю шумілінскіх і віцебскіх вытворцаў, — расказвае загадчыца крамы Л. Я. Быстрова, — так, напрыклад, сёння мы прапаноўваем поўны спектр прадукцыі “Вітконпрадукта”. Людміла Яўгенаўна адзначыла, што асартымент тавараў пастаянна пашыраецца, хутка, для прыкладу, з’явіцца малочная прадукцыя Глыбоцкага, Пастаўскага і Лепельскага заводаў.
А нядаўна ў “Юліне” пачалі гандляваць віцебскімі і полацкімі тортамі. Паспрабавалі першы раз – раскупілі. І цяпер кожную пятніцу, калі ласка, у “Юліну” за свежым торцікам…  Наогул, у магазіне імкнуцца задаволіць самы патрабавальны попыт пакупнікоў.
Планаў у прадпрыемства “Юліна-гандаль” багата. У самы бліжэйшы час у магазіне з’явяцца тэрміналы, што дазволіць купляць тавары па безнаяўнаму разліку. Плануюць адкрыць і аддзел бытавой хіміі.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №42 ад 7.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *