Подведены итоги конкурса «Спасатели глазами детей»

Безопасность Образование Общество

“Выратавальнікі вачыма дзяцей

Высокі мастацкі ўзровень, творчы падыход і фантазію ўдзельнікаў  адзначыла прадстаўнічае журы агляду-конкурсу “Выратавальнікі вачыма дзяцей”. У конкурсе паўдзельнічала 36 вырабаў, 47 малюнкаў, 9 плакатаў, столькі ж вершаў, апавяданне і казка.
У конкурсе малюнкаў у малодшай групе I месца падзялілі Дзіяна Лейчанка (6 год, яслі/сад №2) і Кірыл Рыжанкоў (6 год, яслі/сад №1); у сярэдняй групе лепшымі аказаліся Юлія Ермаловіч (2 кл., Кардонская СШ) і Валерыя Багачова (3 кл., СШ №1); у старэйшай групе перамагла Анастасія Мацюшчанка (14 год, РЦДіМ).
У конкурсе вырабаў у малодшай групе I месца заняў Ілья Жураўкін (6 год, яслі/сад №4); у сярэдняй групе перамогу падзялілі Дар’я Мірашнічэнка (9 год, Мішкаўская д/с-ПШ) і Вікторыя Адамовіч (7 год, СШ №1); у старэйшай групе лепшымі былі Валерыя Дубяга (10 год, СШ №2) і Уладзіслаў Голубеў (11 год, РЦДіМ).
У конкурсе плакатаў I месца падзялілі Вадзім Юпатаў (2005 г. н., РЦДіМ) і Дар’я Міляк (2001 г. н., Кардонская СШ).
Лепшыя мадэлі пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі зрабілі Ілона Кадасава (8 кл., Амбросавіцкая д/с-СШ) і Валерый Палітаеў (5 кл., СШ №2).
II месца ў намінацыі “верш, сачыненне, апавяданне” заняла Святлана Ножнікава з Обальскай СШ.
Інфармацыю прадаставіў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.
Падрыхтавала Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №24 ад 24.03.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *