В Шумилино поддержали акцию «День Земли», час провели при свечах с музыкой

Актуалии Общество Экология

Эксперымент удаўся

“Змяняй сябе, а не планету” – пад такім гучным лозунгам 25 сакавіка ладзілася ў свеце адна з самых вядомых экалагічных акцый “Дзень Зямлі”. Як і заўжды, Шуміліншчына далучылася да высакароднай справы ў імя беражлівага стаўлення да прыроды. Адной з самых яркіх падзей аказалася мерапрыемства, якое прайшло ў кафэ-бары “Вясёлы таўстун”.
Многія з нас свядома падтрымалі “Гадзіну Зямлі”, адключыўшы ў гэты дзень электрычнасць з 20.30 да 21.30. У Шуміліне на гэты час “патухлі” многія адміністрацыйныя будынкі.

Самыя актыўныя сабраліся ў кафэ і не толькі для таго, каб прадэманстраваць сваю неабыякавасць да экалагічных праблем, а яшчэ і каб паслухаць выступленне гурту “Эксперымент-12”. Яго лідар Максім Крыгін выказаў салідарнасць у барацьбе з экалагічнымі праблемамі, гатоўнасць падтрымаць падобныя акцыі. Ён спяваў пра жыццё і каханне, спяваў усім вядомыя хіты і новыя песні, шчырыя і пранікнёныя, якія асабліва “чаплялі”, бо выконваліся ў зале, асветленай дзясяткамі свечак. М. Крыгіна падтрымалі на сцэне Алена Красіцкая і іншыя спевакі.

Самы актыўны эколаг нашага раёна каардынатар “Зялёнага дазора” таварыства экалагічных арганізацый “Зялёная сетка” Ірына Кулікава, якая і арганізавала гэты выдатны вечар, мае яшчэ багата задум у падтрымку прыроды, якімі яна падзялілася з гасцямі. Ірына пераканана, што калі кожны з нас зробіць хаця б невялікі крок насустрач прыродзе, то свет стане лепшым.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №25 ад 28.03.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *