Праздник посвятили дружбе Беларуси и России

Актуалии Культура Новости

Саюз сяброўскі, творчы

Учора ў Шумілінскай школе мастацтваў прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню яднання народаў Беларусі і Расіі “Душой і творчасцю адзіныя”.
Вядучыя прасачылі храналогію найважнейшых падзей, якія вызначалі ўзаеміны паміж братнімі народамі з таго моманту, як 2 красавіка 1996 года прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Барыс Ельцын падпісалі ў Маскве Дагавор “Аб утварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі”, а праз год – Дагавор “Аб Саюзе Беларусі і Расіі”.
Намеснік дырэктара раённай бібліятэкі Маргарыта Скуратава расказала прысутным пра землякоў, якія праславілі наш раён, такіх як Ф. Р. Барадулін, С. М. Вышалескі, А. М. Багданаў і многіх іншых. Яна выказала спадзяванне, што гэты спіс працягнуць сучаснікі.
Галоўны захавальнік фондаў Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея Таццяна Церах расказала пра даўняе супрацоўніцтва музея з нашым земляком, а цяпер жыхаром Расіі – В. Д. Мясаедавым. Яна прэзентавала новы фотапраект “На варце міру і прыгажосці”, прысвечаны авіяцыі. А ў фае ўсе жадаючыя маглі пазнаёміцца з фотаработамі аўтара.
Свята было напоўнена патрыятычнымі песнямі.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №27 ад 04.04.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *