Предупредите пожар

Безопасность Общество

“За бяспеку разам”

Статыстыка ўказвае на тое, што асноўнай прычынай гібелі людзей ад пажараў у жыллёвым фондзе з’яўляецца няведанне альбо грэбаванне мерамі бяспекі, так званы чалавечы фактар – бяспечныя, неасцярожныя дзеянні грамадзян.

Штогод каля 70% пажараў адбываецца па гэтай прычыне. У мэтах папярэджання пажараў і гібелі ад іх людзей у жыллёвым фондзе з 3 па 28 красавіка ў Шумілінскім раёне пройдзе рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя “За бяспеку разам!”.
Акцыя накіравана на павышэнне ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыю пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнку гатоўнасці тэрыторыі да вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду. У акцыі прымуць удзел работнікі РАНС, РАУС, адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай сферы, ЖКГ, інспекцыі энерганагляду і іншыя суб’екты прафілактыкі.
У рамках акцыі будзе аказана ўсебаковая дапамога органам дзяржкіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам у абучэнні грамадзян і членаў пазаштатных фарміраванняў правілам пажарнай бяспекі ў быце і на вытворчасці. У акцыі на працягу месяца пройдуць рэйдавыя праверкі жыллёвага фонду, сустрэчы ў працоўных калектывах, будзе арганізавана прафілактычная і тлумачальная работа сярод насельніцтва.

Шэраг мерапрыемстваў будзе накіраваны на ўмацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, асаблівая ўвага будзе ўдзелена сем’ям, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечнымі становішчы, а таксама праблеме пакідання малалетніх без нагляду дарослых.
Рыгор ЖУК, першы намеснік начальніка РАНС.
Надрукавана ў №27 ад 04.04.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *