В музее работает выставка «Морское братство Шумилинщины»

Культура Новости Общество

Марское братэрства

У Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі наладжана выстава “Марское братэрства Шуміліншчыны”, прысвечаная 20-годдзю з дня ўтварэння Шумілінскага раённага савета Беларускага саюза ваенных маракоў (БСВМ).
БСВМ быў створаны ў 1993 годзе, а 23 красавіка 1997 года адбыўся ўстаноўчы сход былых ваенных маракоў Шуміліншчыны па стварэнні раённай арганізацыі, старшынёй якой абраны капітан 2 рангу А. Л. Бычкоў.
На выставе прадстаўлены атрыбуты марской службы, калекцыя значкоў, разнастайныя дакументы і фотаздымкі.
Выстава будзе працаваць да канца красавіка.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №28 ад 07.04.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *