В Оболи около 100 человек пришли на собеседование в поисках работы

Образование Общество Экономика

Швачкі знойдуць працу ў Обалі

Прадстаўнікі ААТ “Фабрыка Шарм” (Расія), што маюць намер адкрыць у Обалі цэх па пашыве трыкатажных вырабаў, на мінулым тыдні сустрэліся з мясцовымі жыхарамі. На сход у Дом культуры прыйшло каля ста чалавек – у большасці сваёй гэта беспрацоўныя людзі.

Але былі сярод іх і пенсіянеры, і мамы ў водпуску па доглядзе за дзіцяці, і работнікі Обальскага керамічнага завода. Таццяна Андрушчышына, дырэктар Баранавіцкай швейнай фабрыкі, перад якой стаіць задача наладзіць у Обалі вытворчасць, адзначыла гэту высокую людскую зацікаўленасць.
Яна расказала абальчанам пра прадпрыемства ў цэлым. Фабрыка, якая ў рамках пашырэння вытворчых пляцовак плануе адкрыць цэхі ў Обалі і Лёзне, выпускае прадукцыю пад вядомым брэндам “ТВОЁ”. Гэта баваўняная вопратка спартыўнага стылю, што карыстаецца асаблівым попытам сярод моладзі. У асноўным работа прапануецца для жанчын: прадпрыемства гатова набраць 236 швачак. Але апроч іх патрэбны ўпакоўшчыкі, кантралёры, грузчыкі, іншы персанал, і галоўнае – інжынерна-тэхнічныя работнікі.
Работнікам гарантавана своечасовая заработная плата, сацыяльны пакет, графік работы з 8.00 да 16.30, водпуск у летні час. Што тычыцца зарплаты, то ў сярэднім швачкі зарабляюць 550 рублёў, але ў асабліва руплівых і спрытных зарплата даходзіць і да 900 рублёў за месяц. Дысцыпліна, адказнасць, работа на план – вось галоўныя крытэрыі работы на вытворчасці.
Швачкі патрабуюцца не ніжэй за 3 разрад. Калі жанчына больш за 20 год не працавала па прафесіі, то яна лічыцца згубіўшай кваліфікацыю. Для такіх, і для тых, хто прафесіі не мае, упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама будзе наладжана навучанне. Само навучанне, праезд і пражыванне для жадаючых бясплатныя. А практыку можна будзе прайсці ўжо прама на прадпрыемстве. Пра гэта гаварыла начальнік упраўлення Святлана Валекава.
Для таго, каб выявіць здольных сесці за швейную машынку, было наладжана спецыяльнае тэсціраванне. Дарэчы, абсталяванне, якое будзе ўстаноўлена ў Обалі, новае і сучаснае.
Мяркуецца, што прадпрыемства запрацуе 1 ліпеня. А пакуль будзе ісці набор работнікаў. Як паказалі суразмова і тэсціраванне, на навучанне гатовы ехаць тры чалавекі, сярод жадаючых працаваць аказалася 26 швачак, 10 з якіх прыступіць да працы могуць прама зараз. Арганізатары з сумам адзначылі, што ні начальніка цэха, ні майстроў падабраць пакуль не ўдалося. Жадаючыя знайсці працу на новай вытворчасці могуць тэлефанаваць у раённую службу занятасці (5-41-19) ці ў Обальскі сельвыканкам (5-16-97).
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №29 ад 11.04.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *