Чемпионы Беларуси по пауэрлифтингу живут в Шумилино

Актуалии Новости Спорт

Чэмпіёны Беларусі
Мінулыя выхадныя сталі знакавымі для шумілінскіх аматараў паўэрліфцінга. На чэмпіянаце Беларусі, які прайшоў у Ашмянах, асілкі з Шуміліна Арцём Рысаўцаў і Андрэй Пяткоўскі выйгралі каманднае першынство. Трэніруе хлопцаў Юрый Абраменка.

Хлопцы сталі чэмпіёнамі Беларусі  адпаведна ў вагавых катэгорыях 120 кг і 105 кг.  У абсалютным заліку (удзельнічаюць усе спартсмены незалежна да вагі, паказчыкі выводзяцца шляхам дзялення вагі спартсмена і ўзятай вагі)   ў Арцёма залаты медаль, у Андрэя – бронзавы.
Паўэрліфцінг – сілавы від спорту, сутнасць якога заключаецца ў пераадоленні супраціўлення максімальна цяжкай для спартсмена вагі.
Паўэрліфцінг таксама называюць сілавым трохбор’ем. Звязана гэта з тым, што ў якасці спаборніцкіх дысцыплін у яго ўваходзяць тры практыкаванні: прысяданні са штангай на спіне (дакладней, на верхняй частцы лапатак), жым штангі, лежачы на гарызантальнай лаўцы,  і цяга штангі. Гэтыя тры практыкаванні  ў суме і вызначаюць кваліфікацыю спартсмена.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №30 ад 14.04.2017 г.



1 комментарий по теме “Чемпионы Беларуси по пауэрлифтингу живут в Шумилино

  1. Ну что можно сказать, только одно — респект и уважуха!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *