До 30 мая судака не трожь!

Новости Экология

Забарона на прамысловую лоўлю рыбы
Гарадоцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства з 10 красавіка па 8 чэрвеня ўстанаўліваецца забарона на прамысловую лоўлю рыбы. Выключэнне складае аматарскае рыбалоўства – лоўля адной вудачкай з адным кручком або адным спінінгам, аснашчаным штучнай прынадай з адным адзінарным або двайным, або трайным кручком, у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду) альбо з лёду.

Судак нерастуе
Судак насяляе ўсе буйныя рэкі Беларусі, многія азёры і вадасховішчы, але, нягледзячы на гэта, усюды яго мала. У мэтах аховы гэтага віду ў перыяд яго нерасту з 15 красавіка па 30 мая ў Беларусі ўстанаўліваецца забарона на лоўлю судака.
Васіль НОВІКАЎ, начальнік Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №32 ад 20.04.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *