Санитарная служба района напоминает о правилах содержания территорий

Здоровье Общество Экология

Правілы ўтрымання тэрыторый

Спецыялістамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі за бягучы перыяд 2017 года праведзена значная работа па пытаннях добраўпарадкавання і санітарнай ачысткі Шумілінскага раёна. Былі агледжаны 62 суб’екты гаспадарання, 309 аб’ектаў (тэрыторый) усіх формаў уласнасці, у тым ліку 128 тэрыторый прыватных домаўладанняў. Выяўлена 65 парушэнняў, у тым ліку забруджанасць тэрыторый на 2-х аб’ектах, нездавальняючае становішча кантэйнерных пляцовак на 6 аб’ектах, 4 несанкцыянаваныя звалкі. Па выніках работы выдадзены 22 рэкамендацыі, 13 прадпісанняў, складзены 2 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.
У мэтах падтрымання парадку і чысціні ў г. п. Шуміліна, населеных пунктах, прадпрыемствах, арганізацыях раёна ДУ “Шумілінскі РЦГЭ” нагадвае асноўныя правілы, якія дазволяць пазбегнуць адміністрацыйнага пакарання:
– не пакідаць цвёрдыя адыходы ва неўстаноўленых месцах;
– не зліваць (скідваць) вадкія адыходы на зямлю, у ліўневую каналізацыю, водныя аб’екты;
– не складзіраваць тару і запасы тавараў на тэрыторыі, якая прылягае да гандлёвых аб’ектаў;
– не складзіраваць і не захоўваць больш чым 72 гадзіны на тэрыторыях, прылягаючых да зямельных участкаў, у тым ліку праезнай часткі вуліц, дровы, торф, вугаль, пясок, будаўнічыя матэрыялы і будаўнічае смецце.
Дадзеныя правілы зацверджаны пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь № 110 ад 01.11.2011 года “Гігіенічныя патрабаванні да ўтрымання тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый”.
Прытрымліваючыся гэтых правілаў, мы зробім “наш дом” чыстым.
Сяргей КОНЫШАЎ, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Шумілінскага раёна.
Аксана ЛАШКОВА, памочнік урача-гігіеніста па камунальнай гігіене.

Фота з адкрытых крыніц.
Надрукавана ў №34 ад 03.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *