Шумилинский район готовится к празднованию Дня Победы

Актуалии Общество

У грамадскіх арганізацыях

27 красавіка прайшло пасяджэнне раённага каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, на якім былі абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі да святкавання Дня Перамогі ў нашым раёне. Пасяджэнне правяла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, якая з’яўляецца адначасова і старшынёй каардынацыйнага савета.
Ірына Мікалаеўна паведаміла пра планы сумеснай дзейнасці грамадскіх арганізацый і палітычных партый па падрыхтоўцы да святкавання 72-й гадавіны з дня перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пра работу, якая робіцца па навядзенні парадку і рамонце месцаў воінскай Славы.
Актыўную падтрымку ўдзельнікаў савета знайшла раённая патрыятычная акцыя “Слава героям Шумілінскага краю”, пра якую расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня раённага савета жанчын В. Г. Навіцкая. Валянціна Георгіеўна таксама пазнаёміла прысутных з праграмай святочных мерапрыемстваў да Дня Перамогі.
Адбыўся канструктыўны дыялог па ўсіх пытаннях, вынесеных на парадак дня савета, былі прыняты канкрэтныя рашэнні, у прыватнасці, па закладцы парка воінскай Славы і пасадцы дрэў ля воінскага мемарыяла ў вёсцы Тропіна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №34 ад 03.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *