В Обольском ГДК пополняют сценический багаж

Актуалии Культура

У «Вянок святаў»

З пачатку года Обальскі гарадскі Дом культуры актыўна пачаў працаваць па творчаму праекту “Вянок святаў”, які ўключае ў сябе не толькі традыцыйныя святы і абрады. Сцэнічны багаж папаўняецца яскравымі, цікавымі, сучаснымі мерапрыемствамі.
Асноўны ўдзел прымае фальклорны гурт “Сударушкі”, які працуе пры Доме культуры, але не без дапамогі народнага клуба “Ветэран”. Асноўная ўвага накіравана на адкрыццё музея “Беларуская хатка”. З 2016 года ідзе збор матэрыялаў, а адчыніць дзверы плануецца восенню.
У рамках праекта ўжо ладзіліся святы народнага календара “Каляда”, “Ой, Маслёна – красата! Адчыняй-ка варата!”, “Гуканне вясны”, а таксама свята “Вялікдзень”, якому таксама была прысвечана выстава “Дары радасць на  Вялікдзень”. Наперадзе не адно свята, яшчэ не адно мерапрыемства чакае ўдзельнікаў калектыву і жыхароў нашага пасёлка.
Валянціна СІЦЕНКА, дырэктар Обальскага ГДК і кіраўнік фальклорнага гурта “Сударушкі”.

На фота: Свята народнага календара «Гуканне вясны».
Надрукавана ў №35 ад 05.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *