В школах района прошли выпускные вечера

Актуалии Образование

Апошні школьны вальс

Директор районной гимназии С. А. Сильченко вручает медаль Марии Пешко

Менш чым два тыдні таму празвінеў апошні званок у школах раёна, а ўжо для 190 адзінаццацікласнікаў прагучаў развітальны школьны вальс. Свой першы дакумент аб адукацыі атрымалі 224 вучні 9-х класаў.
Выпускныя вечары. Такія розныя і адначасова аднолькава традыцыйныя, яны сабралі вучняў, педагогаў, бацькоў. Шчырыя словы падзякі настаўнікам, слёзы на вачах бацькоў, дрыжэнне ў голасе падчас развітальных слоў і пажаданняў на будучыню, калі гартаюцца старонкі школьнага жыцця…
З ускладання кветак да воінскіх могілак у Лескавічах пачаліся ўрачыстасці ў раённай гімназіі. Яны прадоўжыліся ў клубе, дзе атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі ўручыла 26 выпускнікам дырэктар гімназіі С. А. Сільчанка. Але з асаблівай пашанай, у пачатку ўрачыстай цырымоніі атрымала атэстат Марыя Пяшко, якая прынесла першы залаты медаль у скарбонку раённай гімназіі.

Ольга Мателенак

У Амбросавіцкай школе ўсяго дзве выпускніцы. Але і для іх было сапраўднае свята развітання са школай. У падарунак ад класнага кіраўніка яны атрымалі відэафільм аб сваіх школьных гадах. Шчырыя словы падзякі вучаніцам і іх бацькам гучалі з вуснаў дырэктара школы Е. М. Ласянковай, настаўнікаў школы. Бацькі выпускніц атрымалі падзячныя лісты, а самі яны — дакумент аб сярэдняй адукацыі – атэстат. З гонарам уручыла дырэктар школы залаты медаль “За выдатныя веды” Вользе Мацялёнак.
Кажуць, дождж перад дарогай – добрая прыкмета. Вось і ў мінулую пятніцу пасля спякоты прайшлі першыя летнія дажджы, нібы змываючы перашкоды на жыццёвай дарозе выпускнікоў. Пакуль што ім нельга расслабляцца — у іх наперадзе тэсціраванне, ад вынікаў якога залежыць іх далейшы лёс. Наперадзе іх чакае цэлае жыццё.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №44 ад 14.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *