В честь Великой Победы в Шумилино и Оболи посадили яблони

Актуалии Общество

Сімвал новага жыцця, сімвал адраджэння

Тры гады таму Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ініцыяваў рэспубліканскую патрыятычную акцыю “Кветкі Вялікай Перамогі”, якая прадугледжвала закладку яблыневых садоў у гонар юбілейных урачыстасцяў – 70 год Вялікай Перамогі.
У нашым раёне яблыневыя сады былі закладзены на тэрыторыі Шумілінскай СШ №2, Обальскай СШ і Слабадской СШ. Праўда, дрэўцы яшчэ пакуль не цвілі, але прыжыліся, набываюць моц, год-два – і яны парадуюць квеценню і падораць першыя сакавітыя плады.
Акцыя жыве. Сёлета яе зноў падтрымалі ўстановы адукацыі. Так, вырашылі папоўніць свае маладзенькія яблыневыя сады дзясяткам новых дрэўцаў тыя ж Шумілінская СШ №2 і Обальская СШ, заручыўшыся падтрымкай спонсараў – ПМК-70 і ОКЗ, якія закупілі саджанцы яблынь. Удзел у пасадцы прыняло кіраўніцтва раёна.
У Шумілінскай СШ №2 сёлета было вырашана пасадзіць імянныя яблынькі ў гонар удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Ветэраны працы выказалі жаданне пасадзіць дрэўцы ў гонар сваіх загінуўшых у гады вайны бацькоў, вучні школы – у гонар сваіх прадзедаў.
Шкада, што сёлета надвор’е не дало нам магчымасць палюбавацца квітнеючымі яблыневымі садамі, як гэта звычайна бывае ў маі. Як гэта было ў маі 1945-га, калі ўсё чалавецтва сустракала герояў-пераможцаў, воінаў-вызваліцеляў, калі ўвесь свет адзначаў Свята Вялікай Перамогі. А гэтыя квітнеючыя яблыневыя сады сама прырода падарыла народу-пераможцу як сімвал новага жыцця, як сімвал адраджэння і надзеі на шчаслівую будучыню.
Калектыў Обальскай школы ў дадатак да акцыі “Кветкі Вялікай Перамогі”  адзначыў свята і традыцыйным велапрабегам да брацкіх пахаванняў у вёсках Гаравыя і Плігаўкі. Тут былі ўскладзены кветкі, хвілінай маўчання ўшанавана памяць загінуўшых. Як расказала дырэктар школы Іна Чарнічэнка, кожны раз супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі забяспечваюць суправаджэнне веласіпедыстаў, сёлета самы чынны ўдзел у акцыі прыняў начальнік ДАІ Мікалай Гаралевіч.
Алена КАРПУШЭНКА.
На здымку: закладка яблыневага сада ў Обаль-скай СШ.
Надрукавана ў №36 ад 12.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *