Елена Прокофьева: обменять паспорт можно за 7 дней

Новости Общество

Абмяняць пашпарт за сем дзён

З 26 красавіка 2017 года ўступілі ў сілу некаторыя змяненні, унесеныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2017 года № 21 “Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, у шэраг адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі  і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян.
Павялічылася да адной базавай велічыні дадатковая плата за выдачу і абмен пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або віду на жыхарства замежнага грамадзяніна і асобы без грамадзянства за 15 дзён з дня падачы заявы (ў паскораным парадку).
У падраздзяленнях па грамадзянству і міграцыі, якія знаходзяцца ў Мінску і абласных цэнтрах, за 7 дзён з дня падачы заявы (ў паскораным парадку) выдадуць або абмяняюць пашпарт або від на жыхарства, калі ўнесена дадатковая плата ў памеры дзвюх базавых велічынь.
Цяпер за 7 дзён з дня падачы заявы ў тэрміновым парадку можна абмяняць пашпарт грамадзяніну, зарэгістраванаму па месцы жыхарства ў Мінску, абласных цэнтрах, а таксама ў Мінскім, Брэсцкім, Віцебскім, Гомельскім, Гродзенскім і Магілёўскім раёнах. Плата за адміністрацыйную працэдуру ў гэтым выпадку складаецца з дзяржаўнай пошліны ў памеры 1 БВ і дадатковай платы за тэрміновасць у памеры да 2 БВ.
У іншых рэгіёнах рэспублікі мінімальны тэрмін выдачы і абмену дакументаў, якія засведчваюць асобу, як і зараз, складае 15 дзён. У такіх выпадках акрамя дзяржаўнай пошліны ў памеры 1 БВ неабходна будзе даплаціць  яшчэ столькі ж за паскораны парадак ажыццяўлення адпаведнай адміністрацыйнай працэдуры.
Таксама з 26 красавіка ва ўсіх падраздзяленнях па грамадзянству і міграцыі рэспублікі ўводзіцца тэрміновы парадак (адзін дзень з дня падачы заявы) для выдачы віз замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства і запрашэнняў у Рэспубліку Беларусь. У гэтых выпадках памер дадатковай платы складае 3 БВ.
Алена ПРАКОФ’ЕВА, вядучы спецыяліст групы па грамадзянству і міграцыі РАУС.
Надрукавана ў №37 ад 16.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *