Шумилинскому району нужно посеять 1850 гектаров ярового рапса. Работа идёт к финишу

Экономика

Рапс сеяць выгадна

У гэтым годзе сельгаспрадпрыемствам раёна трэба засеяць 1850 гектараў яравога рапсу. У канцы мінулага тыдня сяўба была завершана ў СФГ “Раднік”, КУСГП “Ульскі” і “Прыдзвінскі”, ААТ “Ляжні” і “АграБаравінка”. У астатніх гаспадарках работа таксама падыходзіла да фінішу.

“Рапс сеяць выгадна, – расказаў начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці райсельгасхарчу Раман Прасветаў. – Летась, напрыклад, адна тона каштавала каля 700 рублёў.
Па словах Р. П. Прасветава, у мінулым годзе значныя плошчы азімага рапсу прыйшлося перасяваць, бо культуру значна пашкодзілі маразы. З-за гэтага  многія гаспадаркі “згубілі” грошы, якія планавалі выручыць ад здачы крыжакветных. Затое сёлета, можна сказаць, з азімым рапсам пашанцавала. У большасці гаспадарак рапс перазімаваў добра, частка палеткаў з азімай культурай пашкоджана толькі ў “Радніку” і “Лаўжанскім”, Значыць, ёсць надзея на добры ўраджай”. Прычым, не толькі азімага рапсу, але і яравога. У гэтым годзе ў гаспадарках раёна ўдзялілі асаблівую ўвагу тэхналогіі сяўбы гэтай культуры: падбіралі папярэднікі, вытрымлівалі тэрміны, захоўвалі норму высеву, уносілі мінеральныя ўгнаенні, закуплялі сродкі аховы раслін.
Пра асаблівасці і тэхналогію вырошчвання рапсу размаўляем з галоўным аграномам УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” М. Я. Маліноўскім. На маслаэкстракцыйным заводзе гаспадарка закупіла насенне рапсу гатунку “праміль”, якім мяркуюць засеяць 150 гектараў. “На сяўбу мы паставілі вопытнага механізатара Пятра Палаўкова, – расказаў Міхаіл Ягоравіч. – За дзень ва ўрочышчы Хацілава засяваецца па 40-50 гектараў, так што думаем справіцца за тры дні. Сеем рапс пасля лепшых папярэднікаў – шматгадовых траў. У поўным аб’ёме закуплены гербіцыды – па тэхналогіі імі трэба апрацаваць рапс ад пустазелля на другія суткі пасля сяўбы.  Думаю, гэта дасць свой плён”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №39 ад 23.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *