4 июня — День мелиоратора

Актуалии Экология Экономика

4 чэрвеня – Дзень меліяратара

Паважаныя меліяратары і ветэраны меліярацыйнай галіны раёна!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў віншуюць вас з прафесійным святам –
Днём меліяратара!
Вы прысвячаеце сваё жыццё высакароднай справе – прывядзенню зямель роднага краю ў стан, прыдатны для вырошчвання сельскагаспадарчых культур, адраджэнню і паляпшэнню ўрадлівасці глебы. Ваша справа ганаровая і паважаная,  бо створаныя не адным пакаленнем спецыялістаў гідратэхнічныя сістэмы прыносілі і працягваюць прыносіць вялізную карысць сельскагаспадарчай галіне.
Упэўнены, што ваш вопыт, веды, энергія і патэнцыял і надалей, насуперак усім складанасцям, дазволяць эфектыўна выконваць задачы, якія стаяць перад вамі.
Прыміце словы шчырай удзячнасці за адказнае служэнне абранай справе, добрасумленную працу на карысць Шумілінскага раёна.
Шчыра жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, міру і дабрабыту!

Надрукавана ў № 42 ад 02.06.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *