Спрашивали – отвечаем. Собрались отдохнуть за границей с ребёнком

Вопрос-Ответ Закон

За мяжу
“Збіраюся летам адпачыць за мяжой разам з дзіцём. Якія дакументы абавязковая для выезду?” — звярнулася да нас чытачка. Гэта пытанне мы пераадрасавалі старшаму інспектару групы па грамадзянству і міграцыі РАУС Алене Пракоф’евай.
— Грамадзяне могуць выязджаць з Рэспублікі Беларусь, так і заязджаць у нашу краіну па наступных сапраўдных дакументах:
пашпарт (дыпламатычны пашпарт, службовы пашпарт) грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, нацыянальнае пасведчанне асобы марака Рэспублікі Беларусь.
Калі ж вы задумалі наведаць краіны Еўрапейскага Саюзу, то ў вашым пашпарце павінны быць мінімум два чыстыя аркушы, а тэрмін яго дзеяння павінен заканчвацца не раней, як за тры месяцы пасля мяркуемай даты выезду з ЕС. Пры гэтым, дата выдачы пашпарту не павінна перавышаць 10 год.
Грамадзяне, якім няма 18 год, могуць выязджаць па сваім пашпарце ў суправаджэнні абодвух ці аднаго законнага прадстаўніка пры прад’яўленні на мяжы дакументаў, якія пацвярджаюць статус законнага прадстаўніка непаўналетняга (пасведчанне аб нараджэнні, пашпарт, у якім маецца адзнака аб непаўналетнім, дагавор аб перадачы непаўналетняга на выхаванне ў прыёмную сям’ю і інш.); без суправаджэння законных прадстаўнікоў пры прад’яўленні непаўналетнім ці асобай, што яго суправаджае,  пісьмовага дазволу абодвух законных прадстаўнікоў.
Пісьмовы дазвол павінен быць завераны натарыусам ці іншай службовай асобай, якая мае на гэта права.
Для засведчання пісьмовага дазволу законны прадстаўнік непаўналетняга можа звярнуцца да нас з пашпартам і квітанцыяй аб аплаце ў памеры 5 000 рублёў на рхр 3602913230001 па адрасе: Шуміліна, вул. Юбілейная, д.35 (тэл. 4-14-32).
Падрыхтавала Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №46 ад 21.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *