В Шумилино прошёл День трезвости

Здоровье Общество

З зялёнай стужкай на запясцях

Згуляць партыю ў шашкі, пакаштаваць гарбаты з лекавых траў, памераць ціск, узважыцца і зрабіць зарадку разам з удзельнікамі фітнес-клубу – усё гэта і многае іншае было прапанавана Шумілінцам 9 чэрвеня як альтэрнатыва магчымасці выпіць.
Але аб’яўлены ў раёне Дзень цвярозасці набыў больш шырокі сэнс, уключыўшы ў сябе не толькі забарону на продаж спіртнога ў магазінах, але і разнастайныя мерапрыемствы па прапагандзе здаровага ладу жыцця. Сімвалам самых добрых памкненняў на карысць свайго здароўя стала зялёная стужка на запясцях удзельнікаў мерапрыемстваў, што ладзіліся ў гэты дзень у скверы раённай бібліятэкі.
І калі нехта сапраўды хаця б у гэты дзень асунуў бакал з віном ці, напрыклад, рашыў для сябе рабіць зарадку (хаця б з панядзелка) – гэта ўжо вынік.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №45 ад 13.06.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *