Демографическая ситуация в Шумилинском районе в марте-апреле 2017 года

Общество

Віншуем з нараджэннем!

У сакавіку нарадзіліся:
Асташонак Данііл (Шуміліна);
Баранава Валерыя (Мішкавічы);
Барысевіч Кацярына (Кардон);
Бузіна Стэфанія (Обаль);
Ганушчанка Ева (Обаль);
Качан Уладзіслава (Лявонава);
Корнева Васіліна (Обаль);
Шчарбіцкая Ясенія (Мішкавічы);
Шэдзько Злаціслава (Мікалаева).

У красавіку нарадзіліся:

Азарчанка Кіра (Лявонава);
Бабашкоў Платон (Шуміліна);
Галуза Арцём (Шуміліна);
Дзеравенчык Надзея (Обаль);
Качаргін Аляксей (Грудзінава);
Лазука Мікіта (Лялюгі);
Мануйка Цімафей (Пабеда);
Скорая Марыя (Шуміліна);
Сянькоў Яўген (Шуміліна);
Трафімава Соф’я (Шуміліна);
Туркоў Кірыл (Шуміліна);
Шпыркіна Ксенія (Шуміліна).
У сакавіку-красавіку на тэрыторыі раёна нарадзілася 21 дзіця. На 8 нованароджаных пабагацела Шуміліна, на сем – Обальскі сельсавет, на чатыры – Мікалаеўскі, на аднаго – Лаўжанскі і Дабейскі сельсаветы.

4 шлюбы ў сакавіку, 9 – у красавіку
Усяго 4 шлюбы было зарэгістравана на Шуміліншчыне ў сакавіку. Гэта на 7 менш, чым за такі ж перыяд мінулага года.
Тры пары пажадалі ўзаконіць свае адносіны ў загсе, адна пара – у Светласельскім сельвыканкаме.
У красавіку на тэрыторыі Шумілінскага раёна нарадзілася 9 новых маладых сямей (на адну больш, чым у мінулагоднім красавіку).
8 пар адправіліся аформіць свае адносіны ў аддзел загса райвыканкама. Адна маладая пара распісалася ў Мікалаеўскім сельвыканкаме.

Разводы
У сакавіку ў аддзеле загса райвыканкама скасавала шлюб адна пара, у красавіку – ніводная.

Страты
У сакавіку-красавіку пайшлі з жыцця 48 жыхароў раёна, у тым ліку восем з іх – працаздольнага ўзросту. 14 чалавек памерлі па прычыне хвароб сістэмы органаў кровазвароту, столькі ж – ад старасці, 5 – ад анкалагічных захворванняў, 2 – ад знешніх прычын смерці. Адно дзіця (ў аграгарадку Слабада) патанула ў вадаёме.
Надрукавана ў №47 ад 20.07.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *