Работа торговли в сложившихся условиях обсуждалась на совещании в отделе экономики райисполкома

Актуалии Общество Экономика

Цэны, надбаўкі, гандлёвае абслугоўванне
У мінулы чацвер адбылася нарада з запрашэннем прадстаўнікоў гандлёвых прадпрыемстваў раёна ўсіх форм уласнасці.
Ініцыятарам размовы выступіў аддзел эканомікі райвыканкама на чале з намеснікам старшыні райвыканкама па пытаннях эканомікі В. А. Байда. Удзел у нарадзе прынялі і старшыні сельвыканкамаў. Тэма для абмеркавання абрана надзвычай актуальная для сённяшняга дня – “Аб стабілізацыі спажывецкага рынку раёна”.
Асноўнае пытанне, якому была ўдзелена асаблівая ўвага прысутных, – узровень цэн, прымяненне надбавак. Былі закрануты пытанні выканання рэжыму работы магазінаў, асартыментнага пераліку, санітарнага стану гандлёвых аб’ектаў.
Выступілі на нарадзе запрошаныя старшыні сельвыканкамаў, яны ўзнялі шэраг праблем у гандлёвым абслугоўванні раёна. Непакоіць іх, што здараюцца недапрацоўкі ў рабоце аўтамагазінаў, бывае, што спазняюцца на дзве-тры гадзіны, у апошніх вёсках па маршруце не хапае прадуктаў, таго ж малака і хлеба. У некаторых вясковых магазінах не выконваецца рэжым работы, вострая і праблема кадраў. Усё гэта – кампетэнцыя райспажыўтаварыства.
На нарадзе гандлёвыя прадпрыемствы атрымалі шмат рэкамендацый, нарматыўнай дакументацыі з тым, каб працаваць аператыўна, у рамках існуючых законаў і становішча.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №46 ад 21.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *