Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Пра здарэнні ў раёне расказаў першы намеснік начальніка РАУС Ігар Шаціла.

Грошы
У раённы аддзел унутраных спраў звярнулася пенсіянерка з Мікіціхі, у якой з дому прапала 18 тысяч рублёў Расійскай Федэрацыі. Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што напярэдадні ў гасцях у пацярпелай знаходзілася мясцовая жыхарка. Яна і прыбрала да рук чужыя грошы. У ліхадзейкі канфіскавана 10 тысяч расійскіх рублёў, якія яна яшчэ не паспела патраціць. Жанчына затрымана і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Узбуджана крымінальная справа.
Веласіпед
Жыхарка райцэнтра не чакала, што з пляцоўкі яе шматпавярховага дома ў адзін дзень знікнуць горны веласіпед коштам 320 рублёў і дзіцячы самакат коштам 120 рублёў. Жанчына звярнулася ў міліцыю з просьбай знайсці злачынцу. Узбуджана крымінальная справа, але пакуль ліхадзеі не затрыманы.
Спроба падпалу
Жыхар Сіроціна спрабаваў падпаліць дрывотню мясцовага жыхара – на гэта ёсць сведкі. Чаму вясковец вырашыў такім чынам “насаліць” земляку, у гэтым разбіраюцца міліцыянеры. Але ўжо сёння яны канстатуюць, што за спробу падпалу мужчыну пагражае абмежаванне волі да пяці гадоў або пазбаўленне волі ад трох да дзесяці гадоў.
Карасі
Узбуджана крымінальная справа супраць жыхара райцэнтра, які на возеры Безымяннае, што ля вёскі Ільінцы, у перыяд вясенняй забароны злавіў шэсць карасёў. Мужчыну пагражае штраф або арышт, або абмежаванне волі да двух гадоў, або пазбаўленне волі да трох гадоў.
Пагроза забойствам
Жыхар в. Плігаўкі пагражаў забойствам жывёлаводу ААТ “Лаўжанскае”. Каб даказаць, што ягоны намер – не жарт, схапіў у рукі вілы. Абышлося без цялесных пашкоджанняў. Цяпер жыхару Плігавак пагражаюць грамадскія работы або штраф, або папраўчыя работы да аднаго года, або абмежаванне волі да двух гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Са зводак ДАІ
На мапедзе

Супрацоўнікі ДАІ прыпынілі на аўтадарозе Р-20 жыхара райцэнтра, які ехаў на мапедзе. Пры гэтым не меў правоў кіравання і страхоўкі. Мужчыну пагражае штраф ад 5 да 20 БВ.

Са Следчага камітэта
Хлусня

Пасля вячэры ў адным з віцебскіх рэстаранаў жыхарка аграгарадка Светласельскі згубіла дамскую сумачку з дакументамі. Жанчына, не доўга думаючы, напісала ў міліцыю заяву аб крадзяжы. У ходзе праверкі было высветлена, што ніякага крадзяжу не было. Як паведаміў намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Вадзім Сапега, па факце лжывай заявы ўзбуджана крымінальная справа. Жанчыне пагражае да пяці год пазбаўлення волі.
Не спадабаўся
18-гадоваму жыхару аграгарадка Мікіціха не спадабаўся новы кавалер яго маці. Юнак са сваім сябрам  вырашыў па-свойму разабрацца: хлопцы залезлі ў прыватны дом мужчыны, у якім паламалі ўсю мэблю і тэхніку, выбілі дзверы і разбілі вокны. У бліжэйшы час раённым аддзелам будзе дадзена прававая ацэнка здарэння.
Падрыхтавалі Ларыса ЗАЙЦАВА і Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №47 ад 20.07.2017 г.



1 комментарий по теме “Происшествия. Криминал

  1. Нет слов…Высасывают раскрываемость из пальца.А неочевидные велосипеды уехали на «луну»…
    Часть комментария удалена

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *