Реализация Декрета №18 в Шумилинском районе

Общество Семья

Дэкрэт №18
13 чэрвеня пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Ірыны Шалахавай прайшло пасяджэнне раённага каардынацыйнага савета па рэалізацыі Дэкрэта №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядбайных сем’ях”. У пасяджэнні ўзялі ўдзел старшыня суда Алена Сініцкая, пракурор Сяргей Зайцаў і іншыя зацікаўленыя асобы.
У ходзе работы была прааналізавана роля аддзела ўнутраных спраў райвыканкама і следчага камітэта па выяўленні фактаў знаходжання дзяцей ў сацыяльна небяспечным становішчы. Таксама вялася гаворка пра арганізацыю работы РАУС па забеспячэнні дастаўкі абавязаных асоб на работу, эфектыўнасці выкарыстання аўтатранспарту.
Членамі савета былі абмеркаваны і іншыя пытанні рэалізацыі дэкрэта ў нашым раёне, па ўсіх пытаннях былі прынятыя рашэнні, зацверджана павестка чарговага пасяджэння раённага каардынацыйнага савета.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №47 ад 20.07.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *