120 шумилинских детей отдохнут в спортивном лагере «Старт»

Актуалии Новости Спорт, туризм

Старт на адпачынак і спорт

Выхаванцы ДзЮСШ адпачываюць і аздараўляюцца ў спартыўным лагеры “Старт”.
“За лета ў нас адпачнуць 120 дзяцей, – расказвае дырэктар ДзЮСШ А. В. Асташонак. – Дзеці з задавальненнем гуляюць у валейбол, з жаданнем выконваюць кожнае ўказанне трэнера. Адным словам, не даём  засумаваць па любімай гульні”.
Выхавальнікамі ў “Старце”  працуюць трэнеры ДзЮСШ, для якіх важна, каб іх каманды восенню паказалі годную гульню і вынік. “Па традыцыі пачатак восені вельмі насычаны спаборніцтвамі, – дзеліцца Аляксей Паршыкаў. –  Гэта і абласное першынство, і турнір, прысвечаны памяці трэнера Анатоля Завадскага, што пройдзе ў нас. Таму сёлета змены спартыўнага лагера працуюць менавіта на будучыню: у першую і трэцюю ў лагер ходзяць больш вопытныя спартсмены, якім і фізічную форму трэба  трымаць, і гульнявыя сувязі нагульваць. А вось другая змена будзе поўнасцю аддадзена малышам. Гэта, зразумела, яшчэ больш падштурхне іх да заняткаў валейболам”.
Штодзённа ў “Старце” праходзяць  адна-дзве трэніроўкі па валейболу ў спартыўнай зале ДзЮСШ і па пляжнаму валейболу на валейбольнай пляцоўцы на стадыёне. Падабаецца дзецям наведванне басейна і трэнажорнай залы ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры. Чакаюць юных спартсменаў шматлікія таварыскія гульні з камандамі з Бешанковічаў, Віцебска і Наваполацка. Прычым, гуляць будуць як дома, так і ў гасцях.
Акрамя спартыўнай часткі,  для юных спартсменаў  будзе ладзіцца багата забаўляльных і культурных мерапрыемстваў, экскурсій і паходаў – сумаваць у “Старце” няма часу.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №48 ад 23.06.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *