Под парусами под звуки баяна — так отдыхают шумилинские ветераны

Актуалии Общество

“Сустрэнемся, згадаем, праспяваем”

У мінулую нядзелю на Шумілінскім возеры ладзілася сустрэча актывістаў ветэранскага руху “Сустрэнемся, згадаем, праспяваем”. На сустрэчу сабраліся не толькі ветэраны з райцэнтра, але і з вёсак раёна – Ляжнёў, Мікіціхі, Сураўнёў, Слабады, Мішневіч.
Членам раённай ветэранскай арганізацыі было цікава разам бавіць час, дзяліцца вопытам і ўспамінамі. Сёння ветэраны застаюцца людзьмі актыўнымі, яны не стаяць у баку ад грамадскіх спраў: прымаюць удзел у навядзенні парадку ў населеных пунктах, у добраўпарадкаванні грамадзянскіх і брацкіх могілак, з’яўляюцца самадзейнымі артыстамі, удзельнікамі розных выстаў і праектаў.  І гэта дадае сіл, дапамагае жыць і адчуваць сябе карыснымі людзям, падкрэсліла старшыня раённай ветэранскай арганізацыі К. Ф. Палоўнікава.
Актывісты ветэранскага руху: Э. А. Лазука  (ААТ “Ляжні”),  Л. А. Дарафеева  (ААТ “Мішневічы”), П. І. Кузьмін  (ААТ “Лаўжанскі”) расказалі пра свае добрыя справы.  Паколькі мерапрыемства супала з прафесійным святам медыцынскіх работнікаў, многа цёплых слоў у адрас ветэранскай арганізацыі райбальніцы сказала яе старшыня Р. Д. Каўгунова.   Пра спартыўныя дасягненні  трымала слова кіраўнік клуба “Ветэран” Г. М. Аляксеева.
Старшыня Шумілінскай раённай арганізацыі  “Беларускі саюз ваенных маракоў” А. Л. Бычкоў і ягоныя калегі прапанавалі ветэранам падарожжа па Шумілінскім возеры на шасцівёсельным яле “Падводнік Іспянкоў”. Такая паездка стала прыемным сюрпрызам. Падарожжа было з вясёлымі песнямі, а за акампаніятара быў П. І. Кузьмін з Мікіціхі, які прыехаў са сваім баянам.
Напрыканцы сустрэчы ветэраны спявалі песні сваёй маладосці, танцававалі, удзельнічалі ў гульнявой праграме. Незвычайны сход на возеры ўсім спадабаўся, многія выказалі прапанову збірацца на такія сустрэчы і надалей.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №48 ад 23.06.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *