В Шумилинском историко-краеведческим музее дети встретились с профессией военного

Образование Общество

На імгненне стаць салдатам…
На музейны занятак “Рака памяці” прыйшлі малодшыя школьнікі, якія адпачываюць у школьным лагеры СШ №1. Адразу стала зразумела, што у гісторыка-краязнаўчым музеі гэта зусім не новыя госці: яны добра арыентаваліся ў розных гістарычных паняццях.
Галоўны захавальнік фондаў музея Таццяна Церах звярнула ўвагу дзяцей на дзве даты – 22 і 23 чэрвеня, даты, якія стаяць побач, але афарбаваныя рознымі колерамі – колерам смутку і колерам радасці. 22 чэрвеня – дата чорная – пачатак Вялікай Айчыннай вайны, 23 чэрвеня – дата светлая – дзень вызвалення Шумілінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Гаварылі пра значэнне прафесіі ваеннага і ў мірны час, пра тое, якімі якасцямі павінен валодаць чалавек, які абраў для сябе такі шлях. Узгадвалі ваенныя прафесіі.
Кульмінацыяй занятку стала выступленне выконваючага абавязкі начальніка адасобленай групы Шумілінскага раёна ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў падпалкоўніка І. В. Аляксеева. Ён не толькі расказаў, але і прадэманстраваў такія атрыбуты салдацкага жыцця, як ваенная форма, плашч-палатка, рукзак, каска, спальны мяшок і г. д. Усім без выключэння хаця б на імгненне захацелася адчуць сябе салдатам, падперазаўшыся сапраўдным салдацкім рэменем ці апрануўшы бушлат.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №49 ад 27.06.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *