3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)

Актуалии

Са святам, дарагія землякі!

Паважаныя землякі!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў
сардэчна віншуюць вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Гэта свята прасякнута пачуццём гонару за сваю краіну і бязмежнай ўдзячнасцю тым, хто на працягу ўсяго гістарычнага шляху мужна адстойваў незалежнасць нашай Радзімы!
Святы абавязак кожнага з нас – памятаць і шанаваць  Вялікі подзвіг абаронцаў Айчыны, усіх, хто цаной уласнага жыцця абараніў наша мірнае жыццё, падарыў нам чыстае неба над галавой.
Вечная слава героям, паўшым у баях з ворагам і аддаўшым сваё жыццё за свабоду і шчасце будучых пакаленняў!
У гэтыя святочныя дні мы з асаблівай цеплынёй успамінаем пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікаў тых жахлівых падзей, і ўсіх тых, хто мае асабістае дачыненне  да Вялікага ваеннага і працоўнага подзвігу.
Наша задача атуліць усебаковай падтрымкай і павагай, клопатам і цеплынёй кожнага з іх. Запэўніваем, што сённяшняе пакаленне прыкладзе ўсе намаганні, каб захаваць і ўмацаваць заваяваныя вамі свабоду і незалежнасць.
Сённяшняе пакаленне Шуміліншчыны стваральнай працай пракладвае шлях да дасягнення акрэсленых мэт, памнажае матэрыяльныя і духоўныя даброты.  Усё гэта ў імя дабрабыту сваіх сем’яў і працвітання нашай Айчыны!
У гэты цудоўны дзень прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, нязгаснай энергіі і шчасця!

Надрукавана ў №50 ад 30. 06.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *