17 ліпеня – Дзень утварэння Шумілінскага раёна

Актуалии Край шумілінскі Новости

17 ліпеня – Дзень утварэння Шумілінскага раёна


Паважаныя землякі!
Шчыра віншуем вас з 93-й гадавінай з дня ўтварэння Шумілінскага раёна!
Гісторыя Шуміліншчыны багата знамянальнымі падзеямі. Яна апалена полымем  барацьбы ў гады Вялікай Айчынай вайны, праслаўлена працоўнымі здзяйсненнямі нашых продкаў.
У гэты святочны дзень словы шчырага прызнання і ўдзячнасці хочацца выказаць усім, хто на працягу многіх гадоў паўсядзённай працай ствараў сучасны воблік нашага раёна, памнажаючы яго матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці. Усе дасягненні, якія перадаюцца ў спадчыну бацькамі і дзядамі, мы збераглі і стараемся памнажаць.
Сёння ў раёне жывуць мэтанакіраваныя і адказныя людзі, дзякуючы працы якіх мяняецца ў лепшы бок жыццё роднага краю.
У раёне шмат робіцца для зручнасці, камфорту і дабрабыту людзей, якія тут жывуць. Утрымліваюцца ў парадку дамы і дарогі, добраўпарадкоўваюцца вуліцы і  зоны адпачынку. Да паслуг насельніцтва – сучасныя гандлёвыя аб‘екты розных форм уласнасці, новы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр, утульныя школы, дзіцячыя сады, установы культуры і аховы здароўя.
Ад душы жадаем шчасця, здароўя, дабра і дастатку кожнай сям’і, далейшых поспехаў у стваральнай працы на карысць сваёй маленькай Радзімы.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

З нагоды Дня ўтварэння Шумілінскага раёна 14-17 ліпеня ва ўсіх клубных установах пройдуць канцэрты, у бібліятэках будуць наладжаны выставы краязнаўчых матэрыялаў “Мая малая Радзіма” і “Шумілінскі раён: вехі гісторыі”.
Надрукавана ў №54 ад 14.07.2017 г.



1 комментарий по теме “17 ліпеня – Дзень утварэння Шумілінскага раёна

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *