Комиссия рассмотрела дела несовершеннолетних

Общество Семья

І ніводнай эмоцыі…

На мінулым тыдні прайшло чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, якое правяла намеснік старшыні камісіі Людміла Грузневіч.
На пасяджэнні разглядалася пытанне аб стане правапарушэнняў сярод непаўналетніх за першае паўгоддзе гэтага года. Інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Алена Селязнёва зрабіла грунтоўны аналіз сітуацыі. Яна падкрэсліла, што найбольш частыя правапарушэнні– гэта знаходжанне непаўналетніх без суправаджэння дарослых на вуліцы пасля 23 гадзін і распіццё алкагольных і слабаалкагольных напіткаў.
У абмеркаванні пытання браў удзел галоўны ўрач ЦРБ Канстанцін Баканаў, які адзначыў, што на ўліку ў нарколага стаяць шасцёра непаўналетніх. Пра летні адпачынак дзяцей і занятасць непаўналетніх расказалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Навіцкая і галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Дзіяна Кахтэнка.
Пры абмеркаванні другога пытання – прафілактыка няшчасных выпадкаў сярод непаўналетніх – выступіў намеснік начальніка РАНС Рыгор Жук.  Ён падрабязна спыніўся на акцыі “Канікулы без дыму і агню”, падчас якой выратавальнікі з прафілактычнымі гутаркамі і мерапрыемствамі пабывалі ва ўсіх летніках раёна.
“З пачатку года ў вобласці патанулі 25 чалавек, з іх чацвёра дзяцей”, – з такой сумнай статыстыкі пачаў гаворку старшыня раённай арганізацыі выратавання на водах Аляксандр Шарафутдзінаў. Ён засяродзіў увагу на тым, што адказнасць за бяспеку дзяцей нясуць дарослыя, што кожны павінен цвёрда ўсвядоміць тое, што дзецям адным на вадаёмах быць нельга. Начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама На-дзея Кунец расказала пра работу, якая праводзіцца камунальнымі і іншымі службамі з патэнцыяльна небяспечнымі аб’ектамі, каб абмежаваць да іх доступ ці зрабіць іх бяспечнымі.
На камісію была запрошана маладая жанчына. Яе выклікалі для таго, каб вырашыць, што рабіць з яе непаўналетнімі дзець-мі, якіх выхоўвае бабуля. Жанчына жыве ў Віцебску, сваіх дачок апошні раз бачыла ў красавіку. Уразіла тая абыякавасць, з якой яна сябе паводзіла, пра сваіх дзетак нават не ўспомніла. Таксама раўнадушна ўспрыняла і рашэнне аб адабранні дзяцей пад дзяржаўную абарону.
За тое, што знаходзіліся без дарослых на вуліцы пасля 23 гадзін, трымалі адказ дзве мікіціхінскія дзяўчынкі разам з іх бацькамі. Былі разгледжаны адміністрацыйныя справы аб распіванні непаўналетнімі алкагольных напіткаў на Шумілінскім возеры. За гэтае парушэнне на вінаватых былі накладзены штрафы.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №59 ад 01.08.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *