Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал

Пра здарэнні ў раёне расказаў першы намеснік начальніка РАУС Ігар Аляксандравіч Шаціла.

На мове лічбаў
У гэтым годзе ў раёне па лініі крымінальнага вышуку зарэгістравана 65 злачынстваў, 43 з іх раскрыта (66,2%). Важкая частка злачынстваў  – гэта крадзяжы. Іх зарэгістравана сёлета 43, у тым ліку з прыватных дамоў – 15.  24 крадзяжы раскрыты.
Веласіпед
Жыхарка райцэнтра, якая прыехала да дзіцячай спартыўнай школы на нядаўна купленым веласіпедзе, пакінула яго на стаянцы непрышпіленым. Адлучылася ўсяго на 20-30 хвілін – гэтага часу злодзеям хапіла, каб украсці веласіпед. Спачатку пацярпелая сама пачала шукаць прапажу, падумала, што хтосьці пажартаваў. А потым усё ж такі прыйшлося звярнуцца ў міліцыю. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ад сведкаў даведаліся, што ля спартыўнай школы былі заўважаны маладыя людзі. Дзякуючы камеры відэаназірання, іх асобы былі хутка ўстаноўлены. Злодзеямі аказа-ліся двое непаўналетніх з Башнёў. Яны схавалі веласіпед у кустах, зачысцілі раму, каб потым перафарбаваць і прадаць веласіпед. Супраць хлопцаў узбуджана крымінальная справа.

Са зводак ДАІ
Ці ёсць сведкі?

17 ліпеня на вуліцы Першамайскай у Обалі невядомы вадзіцель наехаў на “Фальксваген-Пола”, што стаяў на абочыне, і з месца здарэння ўцёк. У “Фальксвагена” пашкоджана правае крыло і задні бампер. Супрацоўнікі ДАІ просяць патэлефанаваць сведкаў здарэння па нумары 4-18-50 або 102.
Прафілактыка
На мінулым тыдні супрацоўнікі ДАІ правялі комплекс мерапрыемстваў па прафілактыцы ДТЗ на чыгуначных пераездах. За няправільны праезд праз іх аштрафаваны адзін жыхар раёна.
Без знакаў
На службовую асобу ДБУ-31 г. Віцебска складзены адміністрацыйны пратакол за тое, што пры правядзенні рамонтных работ на аўтатрасе Віцебск-Полацк не былі пастаўлены адпаведныя дарожныя знакі. Пагражае штраф ад 4 да 20 базавых велічынь.
Перакулілася
На аўтадарозе Віцебск-Полацк (ля Мікіціхі) адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Жыхарка Віцебскага раёна, якая ехала на “Фальксвагене-Гольфе”, не справілася з кіраваннем і перакулілася. Вадзіцель і пасажыры не пацярпелі. Складзены адміністрацыйны пратакол. Кіроўцу пагражае штраф.

Са Следчага камітэта
Суіцыды

У чацвер быў знойдзены павешаным ва ўласным доме жыхар вёскі Федзькава. А жыхар Обалі суіцыд не давёў да канца  суіцыд: яго выратавала сужыцелька. Па абодвух фактах супрацоўнікі РАСК і РАУС праводзяць праверку.
Нападзенні
Як расказаў намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Вадзім Сапега, нядаўна судом Шумілінскага раёна за нападзенне на супрацоўніка РАУС была асуджана на 1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі жыхарка вёскі Лажок. На жаль, падобныя выпадкі не адзінкавыя. На мінулым тыдні райаддзел перадаў пракурору раёна для накіравання ў суд крымінальную справу ў адносінах да жыхаркі Шуміліна, якая таксама напала на міліцыянера.
Падрыхтавалі Ларыса ЗАЙЦАВА і Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №59 ад 01.08.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *