Газета выступила – что сделано.

Общество

“Вандалы”
У выпуску “Герой працы” № 43 за 10 чэрвеня быў змешчаны артыкул “Вандалы”, у якім карэспандэнт раёнкі расказаў пра знявечаныя статкам кароў могілкі, што ў вёсцы Новае Барсучына Мішневіцкага сельсавета.
Рэдакцыя атрымала адказ аб рэагаванні на крытычны артыкул за подпісам дырэктара сельгаспрадпрыемства М. Г. Цікавенкі, у якім паведамляецца: “Адміністрацыя КУСГП “Мішневічы” паведамляе, што артыкул “Вандалы” абмеркаваны ў калектыве жывёлаводаў малочна-таварнай фермы “Мішневічы”. Пастухам загадам дырэктара аб’яўлена вымова. Праведзена тлумачальная работа аб недапушчэнні такіх выпадкаў надалей. Сумесна з сельвыканкамам вырашаецца пытанне аб усталяванні агароджы вакол грамадзянскіх могілак”, – паведамляецца ў адказе.
“Непарадак”
Фотафакты пра парадак і непарадак былі змешчаны на старонках раёнкі ў № 47 за 24.06.11. Праз тры дні пасля выхаду газеты ў рэдакцыю патэлефанавалі з УП ЖКГ і паведамілі аб замене дзіравага кантэйнера на вуліцы Сіпко.
Чакаем станоўчых паведамленняў і ад іншых арганізацый, якія трапілі пад крытычны прыцэл фотакарэспандэнта.
Падрыхтавала Таццяна РАСТОЎСКАЯ.
Надрукавана ў №49 ад 1.07.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *