Два жителя Шумилинского района спасли из-под воды трёх жертв ДТП

Общество

Раздумваць не было часу…
На Тройцу пакланіцца магілам родных прыязджае шмат былых вяскоўцаў. Машын на дарозе – не злічыш. І так трывожна ад таго, што некаторыя маладыя вадзіцелі не ўлічваюць напружання на дарогах у святочныя дні і ствараюць аварыйную абстаноўку. Відаць, з-за няўважлівасці аднаго з іх і пацярпелі падчас ДТЗ у вёсцы Сіроціна тры чалавекі. Пазбягаючы сутыкнення, вадзіцель звярнуў з дарогі. Ад крутога віражу машына ўверх коламі пайшла на дно глыбокай саджалкі.
Відавочцаў было многа, але ў большасці людзі разгубіліся.  А вось Аляксандр Віктаравіч Ефімовіч і Міхаіл Уладзіміравіч Бабчанка, не раздумваючы, кінуліся ратаваць замураваных пад вадой паланёных. Але дах і дзверы аўтамабіля імгненна зацягвала балоцістае дно саджалкі, дзверцы перакасіла, не адчыняліся.
Мужчыны вынырвалі і зноў пагружаліся пад ваду. Застылі нема прахожыя. Што будзе? Але нарэшце на паверхню ўсплылі выратаваныя – два хлопцы і дзяўчына. Усе з палёгкай уздыхнулі: ”Жывыя… Дзякуй Богу і рашучасці самадзейных выратавальнікаў…”
Калі запыталіся ў рабочага Слабадскога філіяла ААТ Вітконпрадукт А. В. Ефімовіча  і вадзіцеля лясгасу М. У. Бабчанкі, ці страшна было рызыкаваць сваім жыццём, мужчыны паціснулі плячыма: “Ды некалі было раздумваць, трэба было ратаваць людзей…”
А пра смелы ўчынак землякоў карэспандэнтам расказаў жыхар вёскі Сіроціна Курыловіч Уладзімір Пятровіч.
Падрыхтавала Таццяна РАСТОЎСКАЯ.
Надрукавана ў №49 ад 1.07.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *