Шумилинский цех витебского ОАО «Молоко» половину своёй продукции отправляет в Россию

Актуалии Экономика

Палову нашага сыру купляе Расія
Нягледзячы на складаныя эканамічныя ўмовы,  шумілінскі вытворчы цэх ААТ Малако” жыве і працуе. “Галандскі”, “расійскі”, “манастырскі”, “кастрамскі” і іншыя гатункі сыроў знаходзяць сваіх пакупнікоў ва ўсіх гарадах нашай рэспублікі. Дадае гонару і тое, што важкая частка сыроў ідзе на экспарт у розныя гарады Расійскай Федэрацыі. Па словах намесніка дырэктара па эканоміцы ААТ “Малако” г. Віцебск І. Я. Шакура, за студзень-май гэтага года ўдзельная вага экспарту ў агульнай рэалізацыі сыроў склала 46,7%.
На ААТ “Малако” умеюць эканоміць час і грошы. Дзеля гэтага удасканалілі работу па рэалізацыі: з вытворчага цэха адпраўляюць сыры на ААТ “Малако”, а адтуль разам са смятанай, вяршкамі і іншай прадукцыяй яго развозяць у магазіны фірмаў “Веста” і “Віцебскія прадукты”. “Асноўную частку прадукцыі забірае галаўное прадпрыемства. Так, толькі за мінулы  тыдзень адгрузілі каля 90 тон сыру, – расказала эканаміст вытворчага цэха М. У. Манак. –  А ўвогуле заяўкі распісаны на тыдзень ўперад. З Віцебска прыязджаюць дваццацітонныя машыны, паддоны з сырам на якія загружаем пагрузчыкам”.
Сярод навінак шумілінскага цэха – сыр “каралеўскі”, які пачалі выпускаць паўгода таму. Сыр з’явіўся ў продажы, але над яго ўдасканаленнем яшчэ працуюць. Па словах тэхнолага вытворчага цэху Л. М. Пракопчык, шумілінскія сыраробы выпрацоўваюць новы гатунак сыру “элегантны”, які ў хуткім часе таксама з’явіцца на прылаўках нашых магазінаў.
За месяц на шумілінскім вытворчым цэху перапрацоўваецца каля трох тысяч тон малака. У летні перыяд хапае свайго, а зімой закупляюць малако яшчэ ў Лёзненскім і Гарадоцкім раёнах. Усяго шумілінскія сыраробы за месяц вырабляюць каля 250 тон сыроў розных гатункаў.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №49 ад 1.07.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *