На Казьянщине дети знают, что деньги с неба не падают, а вот в лесу и на болоте — растут

Семья Экономика

Грошы на балоце
Вясковыя дзеці – гэта не тое што гарадскія. Большасці з іх няма калі сядзець з ранку да вечара за камп’ютарам, бо трэба дапамагаць бацькам. То на градках, то на падворку, а то і на сене. “Галоўны прынцып выхавання нашых дзяцей – гэта праца, – кажа жыхарка вёскі Сураўні Надзея Іванаўна Паўлава. – Сваёй працай яны яшчэ і грошы зарабляюць”.
Жанчына мела на ўвазе заробак у лесе: зараз многія падлеткі ходзяць туды за чарніцамі. Напрыклад, Дзяніс Паўлаў, які сёлета паступіў у Віцебскі тэхналагічны ўніверсітэт, ці не кожны дзень на веласіпедзе са сваімі сябрамі едзіць у лес. Дарога няблізкая – да балота за вёскай Шавекі будзе кіламетраў пятнаццаць. Так што трыццаць кіламетраў за дзень па калдобінах і лужынах – добрая загартоўка. Ды яшчэ па балоце пахадзіць трэба, пазгінацца за ягадамі, якіх сёлета не вельмі многа.
“Збіраем па 5-7 літраў за паўдня, – кажа Дзмітрый Вульчанка (ён вучыцца ў каледжы на прадаўца). – Езджу з сябрам Дзмітрыем Шчалкуновым. Можа, адзін бы я і не паехаў, а разам нам добра і весела. Я, напрыклад, ужо зарабіў на чарніцах восемдзясят рублёў. Буду сабе купляць новую куртку і красоўкі”.
Свае планы на “чарнічныя грошы” ў Дзмітрыя Шчалкунова – ужо набыў бесправадныя навушнікі, цяпер заказаў сваяку з Масквы прывезці наручны гадзіннік, які каштуе 65 рублёў.
Ходзяць за ягадамі ў лес і суравенскія дзяўчаты: Аляксандра Цімошчанка, Анжэла Анціпава, Лізавета Сямёнава, Крысціна Андрэева. Не ведаю як іншыя, а вось Аляксандра, якая ў верасні пойдзе ў адзінаццаты клас, у ягадах не навічок. Летась, напрыклад, купіла сабе за здадзеныя чарніцы прыгожыя сукенкі і спадніцу. Ды і сёлета распарадзілася грашыма разумна: набыла спартыўны касцюм, туфлі, рукзак.
Па сто рублёў, а некаторыя крыху і больш, зарабілі на балоце, што знахозіцца за вёскай Шавекі, суравенскія падлеткі. У выйграшы засталіся і бацькі, бо дзеці занятыя карыснай справай. А той, хто заробіць уласны рубель, будзе беражліва адносіцца да сваіх і бацькоўскіх грошай і не траціць іх на непатрэбшчыну.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Надрукавана ў №63 ад 15.08.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *