Криминал. Присшествия

Происшествия

Грошы
Жыхар Шуміліна паведаміў у міліцыю, што ў яго прапала банкаўская картка. Па гарачых слядах было ўстаноўлена: картку ў пацярпелага ўкрала жыхарка райцэнтра, разам з якой ён распіваў спіртныя напіткі. На працягу тыдня сабутыльніца карысталася чужой карткай, зняла з яе больш за семсот тысяч рублёў. Па арт.212 ч.2 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь “Крадзеж шляхам унясення інфармацыі ў камп’ютар” супраць жанчыны ўзбуджана крымінальная справа.
Снарад
На агародзе ля вёскі Засіннікі жыхарка а.-г. Светласельскі знайшла снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны. Жанчына адразу патэлефанавала ў міліцыю. З Віцебска тэрмінова была выклікана сапёрная брыгада, якая абясшкодзіла снарад.
Абмежаванне
Раней судзімы жыхар райцэнтра быў асуджаны на паўтара года абмежаванні волі. Яго папярэдзілі аб забароне ўжываць спіртное, аб знаходжанні пасля сямі гадзін вечара дома, аб неабходнасці працаўладкавацца. Але малады чалавек (яму ўсяго 22 гады) не прытрымліваўся гэтых пра-вілаў, ён быў затрыманы міліцыянерамі, калі ішоў нецвярозы па адной з вуліц райцэнтра. За парушэнне патрабаванняў абмежавання волі супраць маладога чалавека ўзбуджана крымінальная справа.
Тэлефон
У РАУС звярнулася жыхарка в. Добрына – у яе прапаў мабільны тэлефон. Праз некалькі дзён гэта прапажа была знойдзена супрацоўнікамі міліцыі. Як высветлілася, напярэдадні крадзяжу ў гасцях у пацярпелай знаходзіўся мясцовы жыхар, які раней двойчы быў судзімы. Ён і ўзяў мабільны тэлефон, які ляжаў на журнальным століку. У ходзе вобыску жылля падазронага тэлефон быў знойдзены і вернуты гаспадару. Злодзей затрыманы.
Прабой
А шостай гадзіне раніцы жыхар вёскі Ляжні заўважыў, што ноччу ў ягоным дачным доме, які знаходзіцца ў Забар’і, пабывалі злодзеі. Прапалі асабістыя рэчы гаспадара. Па гарачых слядах міліцыянеры раскрылі крадзеж. Злодзеем аказаўся мясцовы жыхар. Ён затрыманы. Нарабаванае знойдзена і вернута пацярпеламу.
Лодка
Жыхар вёскі Чэрчыца меў звычку пакідаць лодку на беразе Заходняй Дзвіны. Але нядаўна лодка ПВХ “Верас” знікла. Куды яна “паплыла” і хто яе новы незаконны гаспадар, высвятляюць супрацоўнікі РАУС.
Надрукавана ў №50 ад 5.07.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *