Физкультурно-оздоровительный центр в г. п. Шумилино приглашает на занятия

Здоровье Спорт, туризм

Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр запрашае
Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр запрашае наведвальнікаў:
па буднях – з 9.00 да 21.00,
па выхадных – з 9.00 да 18.00.
Кошт аднаго занятка для дарослых складае ад 1,79 да 3.26 руб., для дзяцей – ад 1.45 да 1.63 руб. Дзеці да 5 год басейн наведваюць бясплатна.
Падрабязную інфармацыю пра работу цэнтра, групы, расклад заняткаў і кошт паслуг можна даведацца па тэл. 5-06-15.
“У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры створаны ўсе ўмовы для аматараў актыўнага адпачынку, – расказвае дырэктар ФАЦ Юрый Мясаедаў. –  Заняткі па душы знойдуць як дарослыя, так і дзеці”.
ЗАЛА ФІТНЭСУ
Аэробіка
Аэробіка аказвае дабратворнае ўздзеянне на нервова-мышачны апарат, эндакрынную і сардэчна-сасудзістую сістэмы, абмен рэчываў і эмацыянальную сферу, з’яўляецца адным са сродкаў аднаўлення сіл, павышэння ўстойлівасці арганізма да стомы. Спрыяе развіццю такіх фізічных якасцяў як спрыт, гнуткасць. Заняткі аэробікай выпрацоўваюць лёгкасць і  каардынацыю рухаў.
Інструктар-метадыст  – Вікторыя Дубко. Заняткі праходзяць у панядзелак, сераду і пятніцу з 18.30 да 19.15, у аўторак і чацвер з 19.15 да 20.00.
Пілатас
Дзякуючы спалучэнню розных практыкаванняў забяспечваецца гарманічнае мышачнае развіццё. Пілатас карысны для суставаў, умацоўвае мышцы прэса, паляпшае баланс і каардынацыю, зніжае стрэс. У першую чаргу заняткі зацікавяць тых, хто мае праблемы са спіной ці перанёс пэўную фізічную траўму.
Інструктар-метадыст  – Вікторыя Дубко. Заняткі праходзяць у панядзелак і  сераду  з 19.30 да 20.15.
Аздараўленчая гімнастыка
Гэта поўны комплекс фізічных практыкаванняў, якія спрыяюць агульнаму паляпшэнню самаадчування. Яна ўключае ў сябе досыць лёгка выканальныя рухі. Увесь сакрэт у тым, што выконваюцца  рухі так, як дазваляе вам ваша цела і ваша фізічная падрыхтоўка. Гэты комплекс захоўвае, а ў некаторых выпадках нават істотна павялічвае рухомасць суставаў.
Інструктар-метадыст – Ларыса Копцева. Заняткі праходзяць у аўторак і пятніцу з 17.45 да 18.30.
Чарлідзінг (бясплатная група)
Від спорту, які спалучае элементы шоў і відо-вішчных відаў спорту (танцы, гімнастыка, акрабатыка). У групы запрашаюцца дзяўчынкі малодшага і сярэдняга ўзростаў.
Інструктар-метадыст  – Вікторыя Дубко. Заняткі праходзяць у аўторак  і  чацвер  з 16.00 да 17.30.
Настольны тэніс
Ва ўсім свеце вялікай папулярнасцю карыстаецца настольны тэніс. Некаторыя сведчаць, што  колькасць прыхільнікаў “малой ракеткі” саступае толькі футбольным заўзятарам.
Пагуляць у настольны тэніс можна ў будні з 9.00 да 16.00, у выхадныя – з 9.00 да 18.00.
Інструктар-метадыст Ларыса Копцева ў аўторак і пятніцу вучыць дзяцей гуляць у настольны тэніс (бясплатная група).
ТРЭНАЖОРНАЯ ЗАЛА
Заняткі атлетычнай гімнастыкай з выкарыстаннем трэнажораў садзейнічаюць выпраўленню розных дэфектаў целаскладу,  умацоўваюць мышцы, што спрыяе павышэнню працаздольнасці. Прыгожы целасклад надае ўпэўненасць у сабе, бадзёрасць, добры настрой – якасці, якія можна занесці ў актыў любога здаровага чалавека.
Інструктар-метадыст Станіслаў Прасветаў праводзіць заняткі у панядзелак, сераду і пятніцу з 18.00 да 21.00.
Інструктар-метадыст Павел Барысаў праводзіць заняткі ў панядзелак, сераду і пятніцу з 14.00 да 18.00, у аўторак і чацвер з 14.00 да 21.00.
Інструктары-метадысты Наталля Іванова і Ларыса Копцева праводзяць заняткі па буднях з 9.00 да 14.00 і па выхадных з 9.00 да 18.00.
БАСЕЙН
Аквааэробіка

Гэта спецыяльныя практыкаванні, у тым ліку і  танцавальныя рухі, якія праводзяцца ў вадзе. Аквааэробіка створана перш за ўсё для трэніроўкі сардэчна-сасудзістай сістэмы. Займаючыся ёй, развіваецца мускулатура, мышцы становяцца больш  моцнымі і эластычнымі.
Інструктар-метадыст Ларыса Копцева займаецца з дзіцячымі і дарослымі групамі. Дзіцячыя групы – аўторак і пятніца з 16.00 да 17.00; дарослыя групы –  аўторак і пятніца з 19.00 да 21.00, у нядзелю з 9.00 да 10.00, з 12.00 да 13.00, з 16.00 да 17.00.
Абучэнне плаванню
З  дзіцячымі групамі працуюць у сераду і пятніцу з 17.00 да 18.00 (інструктар-метадыст Вікторыя Дубко),  у панядзелак і чацвер з 18.00 да 19.00 (інструктар-метадыст Наталля Іванова).
ФУТБОЛ (бясплатныя групы)
Інструктары-метадысты Станіслаў Прасветаў і Павел Барысаў праводзяць заняткі з дзецьмі ўсіх узростаў у панядзелак, сераду і пятніцу з 18.00 да 19.30.
ШАХМАТНА-ШАШАЧНЫ КЛУБ (бясплатная група)
Інструктар-метадыст  Інэса Прасветава праводзіць заняткі ў сераду і пятніцу з 17.30 да 19.00.
Падрыхтаваў Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №75 ад 26.09.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *