Комитет госконтроля проверил торговлю школьными товарами в Шумилино

Вестник Комитета госконтроля

Школьны асартымент у Шуміліне ў мінімальнай колькасці
КДК у ходзе вывучэння пытанняў арганізацыі гандлю таварамі школьнага асартыменту ў Віцебску і ў Шумілінскім раёне ўстанавіў, што кіраўнікамі гандлёвых арганізацый, а таксама мясцовымі органамі ўлады не арганізаваны належны продаж тавараў для школьнікаў айчынных вытворцаў напярэдадні новага навучальнага года.
Вынікі маніторынгу, праведзенага ў перыяд з 17 па 25 жніўня ў 8 гандлёвых аб’ектах шасці суб’ектаў гаспадарання, паказалі, што ўсімі аб’ектамі дапушчаны розныя парушэнні заканадаўства, не забяспечаны продаж айчынных тавараў.
Жыхары Шумілінскага раёна не мелі магчымасці набыць неабходныя тавары для дзяцей у блізляжачых гандлёвых аб’ектах. У адзіным буйным магазіне “Усё для дома” райспажыўтаварыства, размешчаным ў райцэнтры (гандлёвая плошча амаль 360 кв м), не было ў продажы сшыткаў для нот, папак для курсавых і дыпломных работ, папак школьных, паперы для запісаў, запісных кніжак, хуткасшывальнікаў, палачак лічыльных, пеналаў, трохвугольнікаў, падставак для кніг. Адсутнічаў у продажы шэраг размераў касцюмаў, штаноў, сукенак, камплектаў, сарафанаў, спадніц.
Акрамя таго, асартыментны пералік для дадзенага магазіна быў зацверджаны з парушэннем патрабаванняў заканадаўства – у скарочанай колькасці. Напрыклад, у пералік былі ўключаны ўсяго 3 найменні абутку дзіцячага замест выдзялення асобна абутку хлапчуковага і абутку дзявочага, абутку школьнага для хлопчыкаў і для дзяўчат, абутку дашкольнага, абутку юначага, абутку для дзяцей ясельнага ўзросту, абутку гумавага і палімернага, дамашняга ад 1 да 3 відаў кожнага наймення. Замест уключэння ад 3 да 10 відаў кожнага з 14 найменняў адзення (курткі, сукенкі, касцюмы, штаны, спадніцы і інш.) у асартыментны пералік былі ўнесены ўсяго па 3 віды для хлопчыкаў і для дзяўчынак. Аналагічна ў мінімальнай колькасці быў уключаны ў пералік асартымент бя-лізнавага трыкатажу і панчошна-шкарпэтачных вырабаў.
У магазінах вышэйказанага таварыства, размешчаных у аграгарадках Светласельскі і Мікіціха, школьна-пісьмовыя і канцылярскія прылады былі прадстаўлены ў асноўным у выглядзе ручак, алоўкаў, сшыткаў, альбомаў для малявання і каляровага кардону. А гандаль адзеннем і абуткам у сельскіх магазінах наогул не ажыццяўляўся.
Больш шырокі асартымент продажу школьных тавараў у Шуміліне арганізаваў ІП Барадзюля А. А. ў магазіне для рыбаловаў “Ёршык”.
Аднак у парушэнне патрабаванняў заканадаўства ва ўказаным гандлёвым аб’екце да ведама пакупнікоў не была даведзена інфармацыя пра прадаўца, у тым ліку аб уключэнні магазіна ў Гандлёвы рэестр Беларусі, у даступным для пакупнікоў месцы не была размешчана інфармацыя пра месца знаходжання кнігі заўваг і прапаноў. Прадаўцом не была забяспечана наяўнасць належным чынам аформленых цэннікаў. Шэраг тавараў, у тым ліку і школьна-пісьмовых, не быў уключаны ў асартыментны пералік.
Усім суб’ектам, дзе былі праве-дзены маніторынгі, вынесены рэкамендацыі па ўхіленні парушэнняў. Інфармацыя для прыняцця мер рэагавання і ажыццяўлення папера-джальнага кантролю накіравана ў Шумілінскі райвыканкам. Наяўнасць у продажы тавараў школьнага асартыменту застаецца ў КДК вобласці на кантролі.
Надрукавана ў №75 ад 26.09.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *