Конкуренцию автолавкам райпо составляют частные автомагазины

Сельское хозяйство Экономика

“Наша аўталаўка самая лепшая”
Чытачы раённай газеты з Мікалаева звярнуліся ў рэдакцыю з просьбай напісаць ухвальнае слова пра работу аўтамагазіна гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Брут”. “Прадукты заўсёды свежыя і ў дастатковай колькасці, – расказалі вяскоўцы. – І прадаўцы ўсе ветлівыя, прывозяць па заяўках усё, што ні папросім. Так што наша аўталаўка самая лепшая”.
З вадзіцелем аўталаўкі Ігарам Балаболавым і прадаўцом магазіна “Смак” Вольгай Баравіковай (на здымку) мы сустрэліся перад выездам у рэйс, калі тавары загружаліся і выкладваліся на вітрыне аўталаўкі. “Сёння мы абслугоўваем Мікалаева, Андрэева, Ерашова, Дубраву, Бубалі, Надзежына, – расказала Вольга Баравікова. – Разыходзяцца ўсе прадукты. Асаблівым попытам карыстаюцца каўбасныя і мясныя вырабы, паўфабрыкаты, птушка, рыбная прадукцыя, макаронныя вырабы, мука, крупы і кандытарскія вырабы. Самую вялікую выручку маем летам, калі ў вёскі прыязджаюць дачнікі. Пакуль я адпускаю тавары, наш вадзіцель Ігар Віктаравіч, па характары вельмі добры чалавек, дапамагае бабулям данесці да дому сумкі”.
Акрамя прадуктаў, у аўталаўцы карыстаецца попытам камбікорм для жывёлы. Яго набываюць на камбінаце хлебапрадуктаў і прывозяць у вёскі раёна па заяўках.
Прадаўцы ў аўталаўцы мяняюцца: ездзяць па графіку з магазінаў “Смак”, “Вежа і “Ласунак”, а вось вадзіцель адзін. Ігар Віктаравіч працуе ў мага-зіне на колах з першага дня яго існавання. Свае першыя выезды  аўталаўка “Брута” зрабіла ў 2008 годзе. Мелі на мэце заняцца абслугоўваннем сельскага насельніцтва, такім чынам і павялічыць агульны тавараабарот. І гэта, па ўсяму бачна, атрымліваецца.
З пачатку мая гэтага года па просьбе вяскоўцаў і па хадайніцтве Сіроцінскага сельвыканкама аўтамагазін “Брута” па чацвяргах прыязджае ў аграгарадок Слабада і вёску Сіроціна. Возяць тыя ж прадукты і па той жа цане, як у “Вежы” ці “Смаку”. Аўталаўка – добрая дапаўненне да іншых гандлёвых кропак.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №75 ад 26.09.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *