Ретро-концерт и выставки работ ветеранов труда в музее – к Дню пожилых людей

Культура Новости

Рэтра-канцэрт
1 кастрычніка ў 11.00 у раённай бібліятэцы пройдзе рэтра-канцэрт “Фарбы восені”.

Персанальныя выставы ў музеі
“Феерверк выдатнага” – пад такой назвай  у Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі з 1 па 31 кастрычніка будзе праходзіць персанальная выстава ўдзельніцы музейнага праекта “Народная крыніца” Ларысы Сафончык. Гэта 50 работ з  пацерак, стужак, саломкі, дроту, фаамірану і іншых матэрыялаў у розных тэхніках.
Выставу можна наведаць з 10.00 да 13.00 і з 14.00 да 19.00 штодня, апроч панядзелка.
Тэлефон для даведак 4-11-91.
А ў Обальскім музеі камсамольскага падполля праходзіць выстава яшчэ адной удзельніцы праекта – Ларысы Журавай –  “Душы цудоўныя парывы”. Гэта аплікацыі, аб’ёмныя кампазіцыі са стужак, мазаіка з яечнага шкарлупіння, лялькі з нітак і многае іншае.
Музей адкрыты штодня, акрамя панядзелка, з 10.00 да 18.00.
Надрукавана ў №76 ад 29.09.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *