1 кастрычніка – Дзень пажылых людзей

Актуалии Официально

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы Шумілінскага раёна! Ад усяго сэрца віншуем вас з Днём пажылых людзей – святам сталасці, дабрыні і мудрасці!
Гэта асаблівы дзень, ён закліканы нагадваць пра сувязь пакаленняў і дае цудоўную магчымасць выказаць цёплыя словы павагі і ўдзячнасці ўсім людзям, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Мы цэнім вашы працоўныя дасягненні, бярэм з вас прыклад, захапляемся вашай грама-дзянскай і жыццёвай пазіцыяй.
За плячыма кожнага з вас – доўгае дастойна пражытае жыццё. Вашы веды і багаты жыццёвы вопыт асабліва важны ў сучасных умовах. Знаходзячыся на заслужаным адпачынку, вы ўяўляеце прыклад жыццялюбства і аптымізму, рэалізуеце сябе ў грамадскім жыцці раёна,  у зносінах адзін з адным, у выхаванні ўнукаў, у творчасці, а падчас – і ў працы.
Ад усёй душы хочацца пажадаць, каб узрост не  стаў падставай для смугі, а энергіі і жыццёвых сіл хапіла на доўгія гады! Моцнага вам здароўя, бадзёрасці духу, доўгіх шчаслівых гадоў жыцця. Павагі, любві і клопату ад родных і блізкіх.
Раённы выканаўчы камітэт.   Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №76 ад 29.09.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *