В Шумилинскую ЦРБ пришёл «Отклик»

Здоровье Общество

Каб дзеці хутчэй выздараўлівалі

Прадстаўнікі грамадскага аб’яднання “Водгук” наведалі дзіцячае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы не толькі для таго, каб пачаставаць хворых дзяцей цукеркамі і пажадаць ім хутчэйшага выздараўлення. Валанцёры дабрачыннага амерыканскага фонду хацелі на месцы паглядзець, што рэальна яны могуць зрабіць для маленькіх шумілінцаў, якую дапамогу аказаць.
Паглядзелі, зайшлі ў кожную палату, у сталовую, у гульнявы пакой, а потым падпісалі дамоўленасць па рэалізацыі дабрачыннага праекта.
Галоўны ўрач Шумілінскай ЦРБ Канстанцін Баканаў расказаў, што праектам прадугледжаны рамонт пакоя для гульняў, замена мэблі (20 ложкаў і 20 тумбачак), а таксама сталовага посуду у дзіцячым аддзяленні раённай бальніцы.
Новую мэблю і посуд у дзіцячым аддзяленні ўжо чакаюць да Новага года, спадзяюцца тут таксама і на хуткае аднаўленне пакою для гульняў.
Аліна ПЯТРОВА.

На здымку: Прадстаўнікоў “Водгука” ў дзіцячым аддзяленні ЦРБ вітаюць намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, галоўны ўрач раёна Канстанцін Баканаў і загадчык дзіцячага аддзялення Лілія Завадская.
Надрукавана ў №79 ад 10.10.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *